225-я партызанская брыгада імя А. В. Суворава

Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны

225-я партызанская брыгада імя А. В. Суворавапартызанская брыгада, створаная ў снежні 1942 года на базе атрадаў імя Будзённага, імя Суворава (арганізаваны ў ліпені 1942 года), імя Фрунзэ (арганізаваны ў кастрычніку 1942), вылучаных партызанскай брыгадай імя К. Я. Варашылава. На базе атрадаў вылучаных з брыгады, створана 95-я партызанская брыгада імя М. В. Фрунзэ. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Слуцкага і Грэскага раёнаў. 26 чэрвеня 1944 года брыгада (1040 партызан, 5 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.

225-я партызанская брыгада імя А. В. Суворава
Гады існавання 1942—1944
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Мінскае партызанскае злучэнне
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 1040 партызан (26.6.1944)
Дыслакацыя Слуцкі і Грэскі раёны
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры

Склад правіць

  • атрад імя Суворава;
  • атрад імя Фрунзэ;
  • атрад імя М. А. Астроўскага;
  • атрад імя Чкалава;
  • атрад імя 25-годдзя Кастрычніка.

Камандаванне правіць

Камандзіры правіць

Камісары правіць

Начальнікі штаба правіць

  • К. А. Прыгуноў;
  • М. М. Цімашэнка.

Гісторыя правіць

Партызаны праводзілі дыверсіі на камунікацыях. У жніўні 1943 года на ўчастках ВоўчкавічыФаніпаль, ТалькаПухавічы, СлуцкЦімкавічы падарвалі 1400 рэек. У красавіку 1943 года каля вёскі Шчыткавічы Старадарожскага раёна, у красавіку 1944 ва ўсходняй частцы Грэскага раёна вялі баі з карнікамі.

Памяць правіць

У 1969 годзе ў вёсцы Палікараўка Слуцкага раёна ў гонар брыгады быў пастаўлены помнік.

Зноскі

Літаратура правіць