Іван Генадзевіч Шыраеў

Іва́н Гена́дзевіч Шыра́еў (эспер.: Ivan Ŝirjaev, псеўданім — Ivan Malfeliĉulo — Іван Гаротнік; 11 красавіка 1877 — 23 кастрычніка 1933) — рускі святар, перакладчык і аўтар некалькіх апаваяданняў на эсперанта. Ініцыятар і галоўны рэдактар «Энцыклапедыі эсперанта».

Іван Генадзевіч Шыраеў
эспер.: Ivan Ŝirjaev
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Ivan Malfeliĉulo
Дата нараджэння 11 красавіка 1877(1877-04-11)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 кастрычніка 1933(1933-10-23)[1][1] (56 гадоў)
Грамадзянства  Расійская імперыя СССР
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык, эсперантыст, пісьменнік, святар
Мова твораў эсперанта
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Іван Шыраеў нарадзіўся 11 красавіка 1877 года ў Верацеі Яраслаўскай губерні. У 1899 скончыў Яраслаўскую духоўную семінарыю. Наступныя пяць гадоў працаваў настаўнікам. У 1904 годзе стаў вясковым святаром каля Волагды.

Пачынаючы з 1895 года, калі Шыраеў вывучыў эсперанта, і да самоў смерці ён актыўна падтрымліваў зараджаючыся эсперанта-рух. Ён удзельнчаў у розных літаратурных конкурсах, супрацоўнічаў са шматлікімі эсператнамоўнымі часопісамі, шмат пісаў і перакладаў.

Асноўная заслуга Шыраева — ініцыятыва стварэння энцыклапедыі эсперанта. Дзяля гэтага ён на працягу шэрага гадоў да мая 1930 года збіраў матэрыялы для энцыклапедыі; сам напісаў і ўпарадкаваў паводле алфавіту 2092 артыкула. Двухтомнае ілюстраванае выданне «Энцыклапедыі эсперанта» было апублікавана ў 1934 годзе ўжо пасля яго смерці. Другое выданне выйшла ў свет у 1979 годзе у Будапешце дзякуючы намаганням Вянгерскай эсперанта-асацыяцыі.

Выбраныя творы правіць

Згодна з меркаваннем крытыкаў эсперанта-літаратуры, Шыраеў быў таленавітым навелістам, здольным глыбока аналізаваць рэчаіснасць. Яго пяру належаць:

  • «Без назвы» («Sen titolo», 1905) — аўтабіяграфічны раман, выданы ў Вене ў 1995 годзе. Лічыцца адным з першых раманаў на эсперанта.
  • «Сем апавяданняў» («Sep rakontoj», 1906)
  • «Цыганка» («La ciganino», 1907, надрукавана шрыфтам Брайля)
  • «Праз зачараванае месца» («Tra loko ensorĉita», 1913)

За свае літаратурныя творы Шыраеў быў прэміраваны на конкурсе эсперанта-літаратуры.

Пераклады на эсперанта правіць

  • «Вайна і мір» Льва Талстога,
  • «Браты Карамазавы» Фёдара Дастаеўскага,
  • Літургія Іаана Златавуснага.

Зноскі

Спасылкі правіць