Іван Еўдакімавіч Шагойка

савецкі партызан, фальшываманетчык

Іван Еўдакімавіч Шагойка (1925[1], Пліскі сельсавет, Смалявіцкі раён, Мінская акруга, БССР — пасля 1986) — удзельнік савецкага партызанскага руху ў Беларусі падчас 2-й сусветнай вайны.

Іван Еўдакімавіч Шагойка
Род дзейнасці партызан, фальшываманецтва
Дата нараджэння 1925
Месца нараджэння
Дата смерці не раней за 1986
Грамадзянства

Да 1941 года скончыў мастацкае вучылішча ў Мінску[2].

У кастрычніку 1942 года далучыўся да атрада партызанскай брыгады «Смерць фашызму»[1]. Станам на лістапад 1943 года, радавы баец-дыверсант, разведчык, удзельнік шэрагу баявых аперацый[1][2]. Быў паранены[1]. Перад злучэннем з Чырвонай Арміяй у 1944 годзе быў камандзірам разведкі брыгады[1]. Таксама займаўся падробкай нямецкіх дакументаў, накладных на атрыманне матэрыяльных каштоўнасцей[1][2][3].

У 1944 годзе Івана Шагойку не мабілізавалі з прычыны ранення ў нагу, служыў у міліцыі. Таксама займаўся фальсіфікацыяй дакументаў, ужо савецкіх, па чутках, падрабляў атэстаты, накладныя і нават грошы. Неўзабаве вымушаны перайсці на нелегальнае жыццё, яго хавалі сяляне, у тым ліку былыя партызаны.[3]

Пасля вышуку МГБ, арыштаваны ў канцы 1952 года[4]. Паводле Андрэя Цісецкага, Шагойку прапанавалі два варыянты — працаваць на казарменным рэжыме на фабрыцы «Дзяржзнак» або зняволенне ў магаданскіх лагерах — ён выбраў другі[4]. Вызвалены як удзельнік вайны па першай амністыі ў 1956 годзе[4]. Жыў у Казахстане і вярнуўся ў Беларусь толькі ў канцы жыцця[3].

Іван Шагойка выведзены як адзін з галоўных герояў рамана Алеся Аркуша «Спадчына», які выйшаў у 2018 годзе.[5]

Узнагароды правіць

Таксама пададзены камандаваннем да ўзнагароджання ордэнам Чырвонага Сцягу[1]. Паводле Цісецкага, узнагароджаны гэтым ордэнам[3], але базы даных гэта не пацвярджаюць. Таксама, паводле Цісецкага, у 1986 годзе ўзнагароджаны Ордэнам Айчыннай вайны І-й ступені.[4]

Крыніцы правіць

Літаратура правіць

  • Иван Дедюля. Лесная гвардия. Записки бывшего комиссара партизанской бригады «Смерть фашизму». — Мн.: Беларусь, 1968. — 312 с.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Смалявіцкага раёна і г. Жодзіна. — Мн.: БЕЛТА, 2000.

Спасылкі правіць