Партызанская брыгада «Смерць фашызму»
Партызанская брыгада «Смерць фашызму» — партызанская брыгада, створаная ў ліпені 1943 года на базе атрада «Смерць фашызму», арганізаванага ў чэрвені 1942 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Смалявіцкага, Барысаўскага, Лагойскага, Плешчаніцкага раёнаў. 2 ліпеня 1944 года брыгада (706 партызан, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Партызанская брыгада «Смерць фашызму» | |
---|---|
Гады існавання | 1943—1944 |
Краіна |
![]() ![]() |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Уваходзіць у | Партызанскае злучэнне Барысаўска-Бягомльскай зоны |
Тып | партызаны |
Функцыя | змаганне з акупантамі |
Колькасць | 706 партызан (4 атрады) |
Дыслакацыя | Смалявіцкі, Барысаўскі, Лагойскі, Плешчаніцкі раёны |
Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | В. Ф. Таруноў |
Склад
правіць- атрад імя Будзённага;
- атрад імя Кутузава;
- атрад імя Чкалава;
- атрад імя Варашылава.
Камандаванне
правіцьКамандзір
правіцьКамісар
правіцьНачальнік штаба
правіць- А. А. Кіслякоў
Гісторыя
правіцьПартызаны рабілі дыверсіі на чыгунцы і шашы Мінск — Смалявічы — Барысаў, узарвалі і спалілі 55 мастоў, 4 склады. У ноч на 26 верасня 1943 года падарвалі 470 рэек, разбурылі 1,5 км чыгункі. Неаднаразова пашкоджвалі падземны кабель, які злучаў стаўку Гітлера з Усходнім фронтам. У красавіку—чэрвені 1943, красавіку—чэрвені 1944 гадоў вялі баі з карнікамі. У ліпені 1944 года ўдзельнічалі ў ліквідацыі групоўкі нямецкіх войск у Смалявіцкім раёне.
Памяць
правіцьУ 1967 годзе ў вёсцы Юр’ева Смалявіцкага раёна ў гонар брыгады быў пастаўлены помнік.
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.