Іван Караджаў

балгарскі футбаліст

Іван Караджаў (балг.: Иван Караджов; нар. 12 ліпеня 1989, Крэсна, Балгарыя) — балгарскі футбаліст, брамнік.

Футбол
Іван Караджаў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Іван Мілчаў Караджаў
Нарадзіўся 12 ліпеня 1989(1989-07-12)[1][2] (34 гады)
Грамадзянства  Балгарыя
Рост 191 см
Вага 83 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
1999—2007 Балгарыя ЦСКА (Сафія)
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2011 Балгарыя ЦСКА (Сафія) 38 (-31)
2007—2008   Балгарыя Рылскі Спартыст 21
2012 Балгарыя Лакаматыў (Плоўдзіў) 13 (-18)
2012 Балгарыя Славія (Сафія) 0 (0)
2013—2014 Балгарыя Бярое (Стара-Загора) 51 (-38)
2016—2017 Балгарыя Вярэя (Стара-Загора) 16 (-25)
2017 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 15 (-15)
2018—2021 Балгарыя Арда (Кырджалі) 95
2022 Балгарыя ЦСКА 1948 (Сафія) 4 (-3)
2022   Балгарыя ЦСКА 1948 II (Сафія) 7 (-6)
2022—2022 Балгарыя Бярое (Стара-Загора) 31 (-46)
Нацыянальная зборная[* 2]
2007—2008 Балгарыя Балгарыя (да 19) 12
2008—2009 Балгарыя Балгарыя (да 21) 3
2021 Балгарыя Балгарыя 3 (-5)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 кастрычніка 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 29 чэрвеня 2023

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец сафійскага ЦСКА. Сезон 2007/08 правёў у арэндзе ў клубе другой лігі «Рылскі Спартыст», дзе быў асноўным брамнікам. Улетку 2008 года вярнуўся ў ЦСКА, дзе стаў другім брамнікам пасля Івайлы Петрава, а з 2009 замацаваўся ў стартавым складзе армейцаў. У лістападзе 2011 года разарваў кантракт з ЦСКА, і ў студзені 2012 года быў прадстаўлены ў якасці іграка плоўдзіўскага «Лакаматыва». У 2013—2014 гадах гуляў за клуб «Бярое», якому дапамог выйграць Кубак і Суперкубак Балгарыі.

З лета 2016 года выступаў за «Вярэю». У сакавіку 2017 года ў якасці свабоднага агента падпісаў двухгадовы кантракт з беларускім клубам «Шахцёр» з Салігорска[3]. Пачынаў сезон 2017 у якасці другога брамніка салігорскай каманды, але ў ліпені ў сувязі з траўмай Уладзіміра Бушмы заняў месца ў аснове і захоўваў яго да канца сезону.

У пачатку 2018 года не трэніраваўся з салігорскай камандай, некаторы час падтрымліваў форму з благоеўградскім «Пірынам». У сакавіку 2018 года ў якасці свабоднага агента стаў іграком клуба «Арда» з трэцяга дывізіёна Балгарыі[4]. Разам з клубам выйшаў у другі, а потым і ў першы дывізіён, у 2021 годзе гуляў за «Арду» ў Лізе канферэнцый УЕФА.

У студзені 2022 года перайшоў у клуб ЦСКА 1948, дзе больш гуляў за рэзервовую каманду. Сезон 2022/23 правёў у складзе «Бярое», пасля чаго завяршыў прафесійную кар’еру.

Міжнародная кар’ера правіць

Выступаў за моладзевую зборную Балгарыі. У 2009 годзе быў выкліканы ў нацыянальную зборную Балгарыі, аднак тады не згуляў за яе, наступны выклік жа атрымаў толькі ў 2020 годзе. Дэбютаваў у зборнай 5 чэрвеня 2021 года ў таварыскім матчы супраць Расіі, адгуляўшы першы тайм.

Дасягненні правіць

  •   Уладальнік Кубка Балгарыі (2): 2011, 2013
  •   Уладальнік Суперкубка Балгарыі (2): 2011, 2013
  •   Пераможца Трэцяй лігі Балгарыі: 2018 (паўднёва-ўсходняя група)
  •   Пераможца Другой лігі Балгарыі: 2019
  •   03  Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2017

Крыніцы правіць