Уладзімір Фаміч Бушма
Уладзімір Бушма (нар. 24 лістапада 1983, Мінск) — беларускі футбаліст, брамнік клуба «Крумкачы».
![]() | |||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Уладзімір Фаміч Бушма | ||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
24 лістапада 1983[1] (40 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Рост | 190 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 80 кг | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | брамнік | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Нумар | 1 | ||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
|
Клубная кар’ера правіць
Пачаў кар’еру ў мінскім аматарскім клубе СКАФ, з 2002 года ў складзе жодзінскага «Тарпеда». Пачынаючы з 2004 года гуляў за асноўную каманду, хутка стаў асноўным брамнікам «Тарпеда». Сезон 2008 прапусціў з-за траўмы.
У пачатку 2011 года перайшоў у «Гомель», дзе таксама быў асноўным брамнікам.
У снежні 2012 года падпісаў кантракт з «Мінскам». Быў першым брамнікам мінскага клуба, выдатнай гульнёй у серыі пенальці дапамог клубу выйграць Кубак Беларусі 2013, а пазней прайсці ў раўнд плэй-оф Лігі Еўропы. У верасні 2013 года атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезона.
У студзені 2014 года падоўжыў кантракт з «Мінскам» на год. Аднавіўшыся ад траўмы, зноў стаў асноўным брамнікам «Мінска» і заставаўся ім увесь сезон 2014. У студзені 2015 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[3].
Пасля расставання з «Мінскам» накіраваўся на прагляд у малдаўскую «Дачыю», якую незадоўга да таго ўзначаліў беларускі спецыяліст Алег Кубараў, з якім Бушма працаваў у «Тарпеда» і «Гомелі», але кантракт так і не быў заключаны[4]. У выніку ў лютым 2015 года стаў іграком салігорскага «Шахцёра»[5]. У складзе гарнякоў стаў змагацца за месца ў аснове з найлепшым брамнікам чэмпіянату Беларусі Артурам Каценкам, у выніку здолеў забяспечыць сабе месца ў старце. У лістападзе 2015 года падоўжыў кантракт з «Шахцёрам»[6]. 29 красавіка 2016 года, захаваўшы браму ў недатыкальнасці ў матчы супраць «Нафтана» (2:0), уступіў у беларускі Клуб «сухіх» брамнікаў[7]. У сезоне 2016 канчаткова замацаваўся ў якасці асноўнага брамніка салігорцаў, дапамог камандзе выйграць срэбраныя медалі. У снежні 2016 года яшчэ на адзін сезон падоўжыў пагадненне з «Шахцёрам»[8]. У першай палове сезона 2017 быў асноўным брамнікам, а ў ліпені атрымаў траўму. Аднавіўся ад траўмы ў кастрычніку таго ж года, але на полі перастаў з’яўляцца.
У лістападзе 2017 года была дасягнута дамоўленасць аб пераходзе Бушмы ў жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ»[9]. У першай палове сезона 2018 чаргаваўся ў браме з Іванам Канавалавым, пазней замацаваўся ў якасці асноўнага брамніка. У сезоне 2022 стаў саступаць месца на полі Дзмітрыю Дудару. У жніўні 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў жодзінскі клуб[10].
У лістападзе 2022 года далучыўся да рагачоўскага «Макслайна» напярэдадні стыкавых матчаў за месца ў Вышэйшай лізе супраць дзяржынскага «Арсенала»[11]. У сакавіку 2023 года стала вядома, што Бушма застанецца ў «Макслайне» на сезон 2023[12], аднак у выніку не быў зарэгістраваны і неўзабаве перабраўся ў «Крумкачы»[13][14].
Дасягненні правіць
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2016
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2011, 2015, 2017
- Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2011, 2013
- Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2012
- У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі (4): 2007, 2009, 2011, 2016
Статыстыка выступленняў правіць
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2001 | Д3 | СКАФ | 23 | -30 | |
2002 | дубль | Тарпеда | 16 | -16 | |
2003 | дубль | Тарпеда | 24 | -6 | |
2004 | Д1 | Тарпеда | 1 | -0 | |
2005 | Д1 | Тарпеда | 3 | -4 | |
2006 | Д1 | Тарпеда | 11 | -15 | |
2007 | Д1 | Тарпеда | 24 | -16 | |
2008 | Д1 | Тарпеда | 3 | -1 | |
2009 | Д1 | Тарпеда | 24 | -18 | |
2010 | Д1 | Тарпеда | 22 | -35 | |
2011 | Д1 | Гомель | 29 | -18 | |
2012 | Д1 | Гомель | 24 | -17 | |
2013 | Д1 | Мінск | 21 | -26 | |
2014 | Д1 | Мінск | 31 | -34 | |
2015 | Д1 | Шахцёр | 18 | -18 | |
2016 | Д1 | Шахцёр | 29 | -19 | |
2017 | Д1 | Шахцёр | 15 | -17 | |
2018 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | 19 | -13 | |
2019 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | 23 | -29 | |
2020 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | 16 | -14 | |
2021 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | 27 | -39 | |
2022 (1) | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | 4 | -9 |
Грамадзянская пазіцыя правіць
Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[15].
Зноскі
- ↑ Vladimir Bushma // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://krumkachy.by/player/бушма-уладзімір/
- ↑ Владимир Бушма покинул "Минск"
- ↑ Наша "Дачия". Сломанные носы
- ↑ Владимир Бушма подписал контракт с "Шахтером"
- ↑ Бушма и Матвейчик продлили контракты с "Шахтером"
- ↑ Сухо стой. Бушмы куш
- ↑ Бушма и Рыбак продлили соглашения с "Шахтером", Игнятиевич и Котенко покинули клуб
- ↑ Владимир Бушма возвращается в "Торпедо-БелАЗ"
- ↑ Владимир Бушма покинул "Торпедо-БелАЗ"
- ↑ Владимир Бушма стал игроком "Макслайна"
- ↑ Бушма продолжит выступать за "Макслайн" (руск.). football.by (7 сакавіка 2023). Праверана 8 сакавіка 2023.
- ↑ Бушма не с "Макслайном", а с "Крумкачамi". Трио "воронов" для "Жодино-Южного". И любопытные легионеры "Арсенала" (руск.). football.by (27 сакавіка 2023). Праверана 1 красавіка 2023.
- ↑ Владимир Бушма официально стал игроком "Крумкачоў" (руск.). football.by (13 красавіка 2023). Праверана 14 красавіка 2023.
- ↑ 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА
Спасылкі правіць
- Профіль на афіцыйным сайце «Мінска» Архівавана 23 лістапада 2013. (руск.)