Іван Макаравіч
«Іван Макаравіч» — мастацкі фільм, кінааповесць рэжысёра Ігара Дабралюбава. Знята на кінастудыі «Беларусьфільм». Сцэнарый: В. Саўчанка. Аператар Дзмітрый Зайцаў. На экраны фільм выйшаў 18 лістапада 1968 года.
Іван Макаравіч | |
---|---|
Жанр | драматычны фільм |
Рэжысёр | |
Сцэнарыст | |
Аператар | |
Кінакампанія | Беларусьфільм |
Працягласць | 85 хв. |
Краіна | |
Мова | руская |
Год | 1968 |
IMDb | ID 0319585 |
Акцёры
правіцьВіктар Махонін, Ірына Бразгоўка, Тамара Логінава, Аркадзь Трусаў
Сюжэт
правіцьУ звычайным беларускім гарадку жыве просты хлопчык Ваня — жыве, як астатнія яго аднагодкі. Пачынаецца Вялікая айчынная вайна. 13-гадовы хлопчык Іван губляе ўсіх блізкіх. Бацька пайшоў на фронт, маці загінула пры бамбёжцы. Івану даводзіцца выжываць, спадзеючыся толькі на свае сілы. Ён эвакуіруецца за Урал, уладкоўваецца на завод і нават знаходзіць магчымасць дапамагчы незнаёмым людзям.
Узнагароды
правіць- Гран-пры «Срэбраная Мінерва» «за высокае выканальніцкае майстэрства акцёраў і выдатнае тэхнічнае вырашэнне фільма, што надало яму асаблівую выразнасць» на 22-м МКФ дзіцячых фільмаў у Венецыі (Італія, 1970)
- Спецыяльны прыз і дыплом 1-й ступені за лепшы фільм для дзяцей і юнацтва на 10 КФ рэспублік Прыбалтыкі, Беларусі і Малдавіі (Мінск, 1969)
Літаратура
правіць- Игорь Авдеев, Лариса Зайцева Все белорусские фильмы : каталог-справочник. Игровое кино (1926—1970). — Минск: Беларуская навука, 2001. — Т. 1. — 240 с. — ISBN 985-08-0023-2