Іван Міхайлавіч Петрапаўлаўскі
Іван Міхайлавіч Петрапаўлаўскі — духоўны пісьменнік, педагог, гісторык магілёўскай епархіі, этнограф XIX стагоддзя. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Казанскай духоўнай акадэміі. Выкладаў у Магілёўскай духоўнай семінарыі. Аўтар артыкулаў «Пра мнагажонства ў старажытных яўрэяў» (1884), «Феадосій Васілевіч, епіскап магілёўскі» (1887), «Гістарычныя звесткі аб стане праваслаўя ў магілёўскай епархіі пасля смерці епіскапа магілёўскага Феадосія Васілевіча з 1678 да 1699 гг.», «Серапіён Палхоўскі, епіскап магілёўскі, 1699—1704 гг.» (абодва 1888), «Сільвестр II, кн. Святаполк Чацвярціскі, епіскап магілёўскі» (1893).
Іван Міхайлавіч Петрапаўлаўскі | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, педагог, гісторык, этнограф |
Літаратура
правіць- Петрапаўлаўскі Іван Міхайлавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 616 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.