Казанская духоўная акадэмія
Казанская духоўная акадэмія (руск.: Казанская духовная академия, татар.: Казан руханилар академиясе) — вышэйшая духоўная навучальная ўстанова Расійскай імперыі, што размяшчалася ў Казані. Існавала ў 1797—1818 і 1842—1921 гадах.
Казанская духоўная акадэмія | |
---|---|
татар.: Казан руханилар академиясе | |
Заснаваны | 1797 |
Год закрыцця | 1921 |
Тып | Духоўная навучальная ўстанова |
Краіна | |
Размяшчэнне | Расійская імперыя |
Юрыдычны адрас | Казань, Татарстан |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьДухоўныя школы ў Казані ў XVIII стагоддзі
правіцьЗаснаваная ў 1723 годзе ў Казані, архірэйская элементарная школа была пераўтворана ў 1732 годзе ў семінарыю наўзор Кіева-Магілянскай акадэміі, якая даставіла сюды і першых настаўнікаў. У ёй выкладаліся рыторыка, філасофія і багаслоўе, а пад канец XVIII стагоддзя таксама гісторыя, геаграфія, матэматыка і новыя мовы. У сілу мясцовых патрэб выкладалася тут і татарская мова.
Казанская духоўная акадэмія (1797—1818)
правіцьПытанне пра патрэбу заснавання ў Казані вышэйшай духоўнай навучальнай установы было пастаўлена яшчэ пад канец XVIII стагоддзя. Казань ў той час ужо атрымала значэнне цэнтра рэлігійна-маральнай асветы для ўсяго шырокага ўсходу Расіі, а Казанская духоўная семінарыя атрымала настолькі значнае развіццё, што яе прыраўноўвалі да Кіеўскай і Маскоўскай акадэмій. Да таго ж на практыцы сказалася нязручнасць кіравання з далёкай па ўмовах паведамленняў таго часу Масквы духоўна-навучальнымі ўстановамі ўсходняй Расіі. З нагоды ўсяго гэтага Казанская духоўная семінарыя ўказам ад 18 снежня 1797 года была перайменавана ў акадэмію.
Для папаўнення адукацыі выхаванцы акадэміі наведвалі Казанскі ўніверсітэт, дзе слухалі лекцыі па прадметах, што не выкладаліся ў акадэміі. Аднак выпускнікі акадэміі гэтага перыяду не лічыліся атрымаўшымі вышэйшую адукацыю. На пачатку ХІХ стагодзя адбывалася рэфармацыя духоўнай асветы ў Расійскай імперыі. Першапачатковыя планы прадугледжвалі стварэння навучальных устаноў на ўзроўні духоўных акадэмій у С.-Пецярбургу, Маскве, Кіеве і Казані. Але з прычыны недастатковых матэрыяльных сродкаў і выкладчыцкага штату 21 верасня 1818 года Казанская Духоўная акадэмія была зачынена дзеля правядзення ў ёй рэвізіі. Пасля яе Свяцейшы Сінод вырашыў пакінуць статус акадэміі толькі ў трох вышэйшых духоўных школ: Кіеўскай, Маскоўскай і Санкт-Пецярбургскай. У Казані меркавалася пакінуць толькі семінарыю, зрабіўшы яе падсправаздачнай Санкт-Пецярбургскай Духоўнай Акадэміі.
Адраджэнне Казанскай духоўнай акадэміі ў 1840-я гады
правіцьНапрыканцы 1830-х гадоў ізноў паўстала пытанне пра патрэбу заснавання вышэйшай духоўнай навучальнай установы для ўсходу Расійскай імперыі. Аддаленасць Казані ад іншых цэнтраў духоўна-рэлігійнай асветы спрыяла таму, каб яна магла зноў зрабіцца цэнтрам духоўнай асветы і падрыхтоўкі місіянераў для ўсяго ўсходняга краю і Сібіры. Асабліва горача ўзяўся за ажыццяўленне гэтай ідэі тагачасны обер-пракурор Свяцейшага Сінода граф Мікалай Пратасаў . 25 мая 1842 года адбылося Сінадальнае паседжанне пра заснаванне ў Казані духоўнай акадэміі на 60 выхаванцаў, а 30 чэрвеня 1842 года быў падпісаны і Найвысокі імянны ўказ пра заснаванне ў Казані духоўнай акадэміі.
Казанскую духоўную акадэмію вырашана было адкрыць, не чакаючы заканчэння пабудовы для яе ўласнага будынка, і на першыя часы новая навучальная ўстанова прытулілася ў памяшканнях Спаса-Праабражэнскага манастыра. У яго сценах 8 лістапада 1842 года і адбылося ўрачыстае адкрыццё акадэміі — дзень, які пасля з'яўляўся днём штогадовага ўрачыстага акадэмічнага акта. Першы набор складаўся з 33 выхаванцаў. Агульны лад акадэмічнага жыцця вызначаўся статутам 1814 года, агульным для ўсіх духоўных акадэмій. Адметную рысу складала выкліканае мясцовымі патрэбамі выкладанне моў: турэцка-татарскай, арабскай, мангольскай і калмыцкай.
У Спаса-Праабражэнскім манастыры акадэмія прабыла меней за год; у 1843 годзе пад памяшканне яе наняты былі верхнія два паверхі толькі што адбудаванага пасля пажару каменнай дома купца Мельнікава, на Вялікай Праломнай вуліцы. Будынак духоўнай акадэміі, закладзены на Арскім Полі, будаваўся і аздабляўся цягам трох гадоў, і толькі летам 1848 года Казанская духоўная акадэмія была пераведзена ў новае, уласнае, памяшканне, у якім 8 лістапада гэтага года ўжо святкавала свой звычайны гадавы акт.
Казанская духоўная акадэмія ў другой палове XIX стагоддзя
правіцьУ 1854—1855 гады, у перыяд кіравання архіепіскапа Казанскага і Свіяжскага Рыгора (Постнікава), у акадэміі былі адкрыты місіянерскія аддзяленні, скіраваныя на асветніцкую працу ў асяроддзі старавераў («проціраскольнае»), мусульманаў («проці мусульманскае»), будыстаў («процібуддзійскае»), а таксама марыйскіх і чувашскіх язычнікаў. У 1855 гады на захоўванне ў Казанскую духоўную акадэмію была здадзена выдатная бібліятэка Салавецкага манастыра, калі Салавецкаму прыстанку пагражала англійская эскадра, якая ўвайшла ў Белае мора. Потым гэта бібліятэка, што складала ў сабе мноства важных у навуковым дачыненні рукапісаў, гэтак і засталася пры акадэміі, паслужыўшы членам яе матэрыялам для цэлага шэрага каштоўных навуковых прац і манаграфій, не кажучы ўжо пра распачатае акадэміяю навуковае апісанне скарбаў гэтай бібліятэкі. З 1855 года казанская акадэмія выдавала і свой уласны навуковы часопіс — «Праваслаўны Суразмоўца» («Православный Собеседник»), за час існавання якога там было апублікавана нямала матэрыялаў і даследаванняў па багаслоўскіх, гістарычных і моўных навуках.
Па статуце 1884 гады ў Казанскай акадэміі дадавалася група прадметаў місіянерскіх, што падзяляліся на татарскі і мангольскі аддзелы. У 1892 годзе акадэмія святкавала 50-годдзе свайго існавання; да гэтай урачыстасці прафесарам яе Пятром Знаменскім была выраблена шырокая і грунтоўная гісторыя гэтай навучальнай установы.
Казанская духоўная акадэмія ў XX стагоддзі
правіцьУ 1912—1914 гадах Казанская духоўная акадэмія выпускала (для бясплатнага распаўсюджання) «Свет ісламу» («Мир ислама») — першы расійскі ісламазнаўчы часопіс.
Пасля Лютаўскай рэвалюцыі, у жніўні 1917 года Казанская духоўная акадэмія была выселена Часовым урадам со свайго будынка на Арскім Поле. У ім размясціліся эвакуяваны з Пскова кадэцкі корпус, а таксама вайсковы шпіталь. У 1917—1918 гадах занятку з выхаванцамі акадэміі працягваліся ў іншых памяшканнях, галоўным чынам у будынку духоўнай семінарыі.
Пасля бальшавіцкага перавароту ў Расіі перад пагрозай спынення існавання Казанскай духоўнай акадэміі яе рада, запытаўшы багаславенне святаначалля, гатова была да таго, каб рэфармавацца ў багаслоўскі факультэт Казанскага ўніверсітэта. Але як і ў Петраградзе, бальшавіцкія ўлады не дапусцілі зліцця Казанскай акадэміі з універсітэтам, і становішча яе пагаршалася з кожным днём. У 1918 годзе ў акадэміі прайшлі апошнія выпускныя экзамены і абарона магістарскіх сачыненняў, выдадзены апошнія дыпломы.
У сакавіку 1921 года быў арыштаваны рэктар акадэміі епіскап Анатоль (Грысюк) і 20 яе выкладчыкаў. У лістападзе акадэмічная карпарацыя арганізавала Багаслоўскі інстытут. Калегія Татарскага Наркамасветы зарэгістравала інстытут, але праіснаваў ён меней за год. [1][2]
Зноскі
- ↑ В Казани отмечают 10-летие возрождения Казанской Духовной семинарии (комментарий в свете веры) (руск.) // Церковно-Научный Центр «Православная Энциклопедия» Cедмица.RU
- ↑ Казанская духовная академия (руск.) // Газета «Зведа Поволжья»