Іван Нічыпаравіч Марук

Іван Нічыпаравіч Марук (псеўданім Янка Марук; 1903[1] — ?) — беларускі журналіст, літаратурны крытык, рэдактар[1].

Іван Нічыпаравіч Марук
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1903
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці журналіст, літаратурны крытык, рэдактар
Грамадская дзейнасць
Партыя
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Вучыўся ў БДУ. У 1929—1930 гадах працаваў у Белдзяржвыдавецтве, потым ва Усебеларускім камітэце радыёвяшчання[1]. Сакратар «Полымя», член камсамола Беларусі.

У 1930 годзе выключаны з ВКП(б) за падтрымку (разам з М. Гарэцкім, П. Ільючонкам і І. Цвікевічам) З. Жылуновіча падчас яго партыйнай чысткі. У 1931 годзе высланы з Беларусі. Паводле ўспамінаў М. Улашчыка высылку адбываў у Вяцкай вобласці. Далейшы лёс невядомы[1].

Зноскі

Літаратура правіць