Іван Раманавіч Сідаровіч

Іван Раманавіч Сідаровіч (нар. 6 ліпеня 1927, в. Краснае, Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць) — дырэктар БелАЗа. Кандьщат тэхнічных навук.

Іван Раманавіч Сідаровіч
Нараджэнне 6 ліпеня 1927(1927-07-06) (96 гадоў)
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Дзяржаўная прэмія СССР

Біяграфія правіць

У часы Другой сусветнай вайны сям’я Сідаровічаў трапляе ў Германію ў канцлагер Дахау. Пасля вызвалення вязняў лагера дабравольцам пайшоў у Чырвоную Армію. Дайшоў да Вены. Служыў у Румыніі, Югаславіі. У 1951 годзе дэмабілізуецца і прыязджае ў Мінск на аўтазавод. Працуе токарам, кантралёрам, кантрольным майстрам, інжынерамтэхнолагам. На БелАЗе з першых дзён яго заснавання: начальнік цэха галоўнага канвеера, начальнік аддзела тэхнічнага кантролю. У 1960 годзе закончыў Беларускі політэхнічны інстытут, пазней Маскоўскі інстытут кіравання народнай гаспадаркай.

У 1961 годзе прызначаны дырэктарам БелАЗа. Пад яго кіраўніцтвам была асвоена вытворчасць кар’ерных самазвалаў маркі БелАЗ грузападымальнасцю 27 тон прынцыпова новай канструкцыі, якія па тэхнікаэканамічных і эксплуатацыйных паказчыках стаялі на ўзроўні лепшых узораў велікагрузных аўтамабіляў.

У час яго дырэктарства Беларускі аўтамабільны завод быў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1966).

У 1968 годзе разам з групай аўтазаводцаў стаў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі СССР.

3 1972 года да 1989 год працаваў у Маскве на кіруючых пасадах у Міністэрстве аўтамабільнай прамысловасці СССР, пастаянным прадстаўніцтве СССР у Савеце Эканамічнай Узаемадапамогі, апараце Савета Міністраў СССР. У 1993 годзе ён вяртаецца ў Жодзіна, ганаровым грамадзянінам якога з’яўляецца з 1972 года.

Выбіраўся дэпутатам Вярхоўных Саветаў БССР і СССР.

Узнагароды правіць

Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Вялікай Айчыннай вайны II ступені, медалямі, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.

Зноскі

Літаратура правіць

  • От Беловежской пущи до Московского Кремля: из воспоминаний бывшего директора Белорусского автомобильного завода. И. Р. Сидорович. Москва: Московский издательский дом, 2006. 285 с.
  • Сидорович Иван Романович : Биограф. справочник / Борис Дмитриевич Долготович ; Борис Дмитриевич Долготович // // Почётные граждане белорусских городов. — 2008. — С. 276.

Спасылкі правіць