Іван Рыгоравіч Аўчыннікаў

Іван Рыгоравіч Аўчыннікаў (9 верасня 1893, Малая Добрая — 2 мая 1974, Гусіна) — беларускі пісьменнік, сябар Гаўрылы Гарэцкага.

Іван Рыгоравіч Аўчыннікаў
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Іван Дабранец, Іван Дабрынец
Дата нараджэння 28 жніўня (9 верасня) 1893
Месца нараджэння Малая Добрая, Краснінскі павет, Смаленская губерня, Расійская імперыя
Дата смерці 2 мая 1974(1974-05-02) (80 гадоў)
Месца смерці
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць

Нарадзіўся ў вёсцы Малая Добрая Дабранскай воласці Краснінскага павета Смаленскай губерні. Вёскі больш няма. Бацька быў адстаўным унтэр-афіцэрам царскай арміі і рана памёр. Хлопец скончыў царкоўнапрыходскую і земскую Краснінскую двухкласную школу, некаторы час працаваў настаўнікам у школе граматы ў Любавічах.

У 1911 г. паступіў у Горацкае земляробча-каморніцкае вучылішча. Далучыўся да літаратуры, уаходзіў у вучнёўскі гурток. У складзе гуртка былі таксама Гаўрыла Гарэцкі, Андрэй Сухі (Мікола Мокры), Васіль Белахвосцікаў, выпісвалі «Нашу ніву». У 1913 годзе там надрукавана аповесць Івана Аўчыннікава «Жэртва», прысвечаная трагедыі настаўніка.

У Першую сусветную вайну добраахвотна пайшоў у войска, быў моцна паранены ў баі пад Бродамі на Украіне.

Жыў у роднай вёсцы, а летам 1918 года працягнуў навучанне ў Горках. Актыўны ўдзельнік вучнёўскай «Беларускай секцыі», якой кіраваў Гаўрыла Гарэцкі.

Скончыўшы вучобу ў 1919 годзе ў Горацкім каморніцка-агранамічным вучылішчы, рашыў вучыцца далей. Але намеры не спраўдзіліся. Разам з Гаўрылам Гарэцкім ён быў накіраваны на працу ва Уфімскі павятовы зямельны аддзел. Там яго мабілізавалі ў Чырвоную Армію. На савецка-польскай вайне 1919—1921 гадоў знаходзіўся ў кавалерыйскім корпусе Г. Гая, у час баёў трапіў у палон да палякаў, быў інтэрніраваны.

У міжваенны час працаваў на Смаленшчыне, а ў 1930-я гады — на Урале. Пасля вайны жыў у Малой Добрай, а потым у Гусіне, дзе працаваў у Краснінскім лясгасе лесатэхнікам да выхаду на пенсію ў 1953 годзе.

Цікавасць да Івана Аўчыннікава абудзілася ў 1965 годзе. Аповесць «Жэртва» з’явілася ў зборніку, але пра аўтара нічога не ведалі. Гэта заўважыў Гаўрыла Гарэцкі, які падтрымліваў з ім сувязь, — і пра яго напісалі ў друку. Вёў перапіску са старымі знаёмымі, лісты захоўваюцца ў БДАМЛіМ і ў аддзеле рукапісаў бібліятэкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Літаратура

правіць
  • Іван Аўчыннікаў (Дабранец) — нашаніўскі пісьменнік са Смаленшчыны / Сяргей Астанковіч // Arche. Пачатак. ― 2015. — № 9. — С. 305—328

Спасылкі

правіць