Іван Сцяпанавіч Яжкоў
Іван Сцяпанавіч Яжкоў (руск.: Иван Степанович Ежков; 15 мая 1923 — 26 чэрвеня 1944) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, сяржант. Герой Савецкага Саюза (1945, пасмяротна).
Іван Сцяпанавіч Яжкоў | |
---|---|
руск.: Иван Степанович Ежков | |
Дата нараджэння | 15 мая 1923 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 чэрвеня 1944 (21 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1940—1944 |
Званне | сяржант |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьІ. С. Яжкоў нарадзіўся ў вёсцы Вялікае Чараватава (Дзівееўскі раён Ніжагародскай вобласці). У горадзе Кулябакі атрымаў няпоўную сярэднюю адукацыю. У Чырвонай Арміі з 1940 года. Падчас Вялікай Айчыннай вайны з 1941 года на 2-м Беларускім фронце.
Памочнік камандзіра ўзвода 563-га стралковага палка (153-я стралковая дывізія, 49-я армія, 2-гі Беларускі фронт) сяржант І. Стралкоў вызначыўся 26 чэрвеня 1944 г. пры фарсіраванні ракі Бася ў раёне вёскі Рудзіца Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці. Група байцоў, у складзе якой быў І. Стралкоў, пераадолела водную перашкоду і ўступіла ў бой за плацдарм. У рашаючы момант бою сяржант І. Стралкоў сваім целам закрыў амбразуру дзота праціўніка і цаной свайго жыцця забяспечыў выкананне баявой задачы.
Быў пахаваны на месцы бою, пазней перапахаваны на брацкіх могілках у вёсцы Чэрнеўка Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года сяржанту І. С. Стралкову пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Узнагароджаны ордэнам Леніна.
Памяць
правіцьЗноскі
- ↑ Сайт ДУА «Чэрнеўскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа» Архівавана 5 сакавіка 2016. (руск.)
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1.: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 244. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18. Кн. 1.).
Спасылкі
правіць- Іван Сцяпанавіч Яжкоў на сайце «Героі краіны»
- Сайт Администрации Кулебакского района Нижегородской области (руск.)
- Тетерин М. Герои прорыва // Сайт Дрыбінскай раённай газеты «Савецкая вёска» Архівавана 4 сакавіка 2016. (руск.)