Іван Цярэнцьевіч Кляймёнаў
Іван Цярэнцьевіч Кляймёнаў (1 (13) красавіка 1898 — 10 студзеня 1938)[1] — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў работ па распрацоўцы ракетнай тэхнікі ў СССР. Герой Сацыялістычнай Працы (1991, пасмяротна).
Іван Цярэнцьевіч Кляймёнаў | |
---|---|
руск.: Иван Терентьевич Клеймёнов | |
Дата нараджэння | 30 сакавіка (11 красавіка) 1899 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 студзеня 1938 (38 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | ваенны інжынер, інжынер |
Навуковая сфера | Q97663221? |
Месца працы | |
Альма-матар | Ваенна-паветраная акадэмія імя М. Я. Жукоўскага |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьІ. Ц. Кляймёнаў нарадзіўся ў сяле Старая Сурава Тамбоўскага павета Тамбоўскай губерні (сучасны Усманскі раён Ліпецкая вобласць, Расія). У 1918 годзе скончыў земска-гарадскую гімназію ў Маршанску. З 1918 г. у Чырвонай Арміі. У пачатку 1921 года І. Ц. Кляймёнаў паступіў на вучобу ў 1-ы Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт, а ў в 1923 годзе быў пераведзены на інжынерны факультэт Акадэміі Паветранага Флоту імя М. Я. Жукоўскага, якую скончыў у 1928 годзе. З 1932 г. кіраваў газадынамічнай лабараторыяй, у 1933—1937 гг. рэактыўным НДІ. Пад кіраўніцтвам І. Ц. Кляймёнава распрацоўваліся рэактыўныя снарады М-8 і М-13 (РС-82 і РС-132)[2] для пускавых установак БМ-13 «Кацюша» і авіяцыйныя пускавыя ўстаноўкі.
2 лістапада 1937 г. І. Ц. Кляймёнаў быў арыштаваны органамі НКУС Масквы. 10 студзеня 1938 г. быў асуджаны да вышэйшай меры пакарання і расстраляны.
І. Ц. Кляймёнаў цалкам рэабілітаваны на пасяджэнні Вярхоўнага суда СССР 11 ліпеня 1955 г.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 21 чэрвеня 1991 г. Кляймёнаву Івану Цярэнцьевічу пасмяротна прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.
Памяць
правіцьІмем І. Ц. Кляймёнава названы кратар на адваротным баку Месяца.
Зноскі
- ↑ Дата нараджэння па Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1). і Клеймёнов Иван Терентьевич(недаступная спасылка) (руск.) // Вялікая савецкая энцыклапедыя
- ↑ Іван Цярэнцьевіч Кляймёнаў на сайце «Героі краіны» (руск.)
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).
Спасылкі
правіцьІван Цярэнцьевіч Кляймёнаў на сайце «Героі краіны» (руск.)