Іван Васілевіч Юшкевіч

(Пасля перасылкі з Іван Юшкевіч)

Іван Васілевіч Юшкевіч (1815 — красавік 1886, Казань) — расійскі выкладчык, літоўскі этнограф-даследчык, мовазнавец, выдавец. Брат Антона Юшкевіча.

Іван Васілевіч Юшкевіч
літ.: Jonas Juška
Дата нараджэння 8 чэрвеня 1815(1815-06-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 мая 1886(1886-05-11) (70 гадоў)
Месца смерці
Род дзейнасці выкладчык, этнограф, мовазнавец
Месца працы
Альма-матар

Біяграфія правіць

Быў настаўнікам 3-й Казанскай гімназіі. Знаходзіўся на службе 42 гады, з якіх апошнія 22 — у ведамстве міністэрства Народнай Асветы. Разам з братам займаўся даследваннем літоўскай мовы і традыцый, асабліва вясельных. Быў рэдактарам і выдаўцом як сваіх уласных прац, так і прац брата, які сабраў шмат этнаграфічнага і лінгвістычнага матэрыялу, але да друку паспеў прыгатаваць толькі малую частку. Аўтарству Івана Юшкевіча прыналежаць: «Записка о грамматике А. Шлейхера» (Запіска аб граматыцы А. Шлейхера; «Известия II Отделения Императорской Академии Наук», 1856, том V; асобна — Санкт-Пецярбург, 1856), «О говорах литовского языка» (Аб гаворках літоўскай мовы; ibidem, 1861, том Х) і «Литовские народные песни, с переводом на русский язык» (Літоўскія народныя песні, з перакладам на рускую мову; Санкт-Пецярбург, 1867). Пасля, пры садзейнічанні прафесара Бадуэна-дэ-Куртэнэ, выдаў дзве працы брата Антона Юшкевіча. У 1883 Расійская Акадэмія Навук выдала вялікі зборнік «Литовские свадебные песни» (Літоўскія вясельныя песні), складзеную Іванам Юшкевічам і з матэрыялаў яго брата. Іван Юшкевіч займаўся паміж іншым складаннем шырокага літоўска-польска-рускага слоўніка, але паспеў надрукаваць толькі дзесяць лістоў яго; у рукапісы гэтая праца была скончана, але патрабаваў яшчэ значных дадаткаў.

Зноскі

Спасылкі правіць