Ігар Васілевіч Дурэйка

Ігар Васілевіч Дурэйка (1922—1994) — беларускі спартсмен, спецыяліст у галіне спартыўнай медыцыны. Майстар спорту СССР па плаванні. Заслужаны трэнер Беларускай ССР. Заслужаны ўрач БССР (1980)[1].

Ігар Васілевіч Дурэйка
Дата нараджэння 1922
Месца нараджэння
Дата смерці 1994
Род дзейнасці плывец, спартыўны ўрач
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды

Біяграфія правіць

З дзяцінства захапляўся плаваннем, але раскрыцца таленту ў поўнай меры перашкодзіла вайна[1].

Дзевятнаццацігадовы Ігар Дурэйка з першых дзён пайшоў на фронт[2]. Быў разведчыкам, камандзірам дыверсійнай групы, якая дзейнічала ў глыбокім тыле праціўніка[2].

Пасля заканчэння вайны паступіў у Мінскі медыцынскі інстытут, пры гэтым працягваў займацца плаваннем[3].

Пасля заканчэння спартыўнай кар’еры стаў спецыялістам у галіне спартыўнай медыцыны. У 1952—1992 гадах працаваў у Рэспубліканскім дыспансеры спартыўнай медыцыны[1].

Спартыўная кар’ера правіць

Быў уключаны ў складзе зборнай каманды СССР па плаванні[3]. Разам з заслужаным майстрам спорту Леанідам Мяшковым  (руск.), майстрамі спорту Эндэлем Эдасі  (эст.) і Уладзімірам Забеліным не раз усталёўваў рэкорды СССР у эстафетным плаванні 4 х 100 м брасам[2][3].

Подзвіг правіць

Пры адступленні свайго баявога атрада цераз раку Шчару[4] выратаваў пецярых таварышаў, пераправіўшы іх на спіне на другі бераг, нягледзячы на бесперапынную страляніну.

Ушанаванне памяці правіць

Адкрыты чэмпіянат Беларусі па плаванні на кароткай вадзе прысвячаецца памяці заслужанага трэнера і ўрача Беларусі Ігара Васілевіча Дурэйкі[2].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Кто есть кто в Республике Беларусь. Спорт : энциклопедия. — Минск, 1999.
  • Белорусские спортсмены в боях за Родину : [сборник очерков журналистов / под редакцией И. П. Гутько]. ― Минск, 1985.