Адкрыць галоўнае меню

Ігар Віктаравіч Чараднічэнка

Футбол
Ігар Чараднічэнка
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Ігар Віктаравіч Чараднічэнка
Нарадзіўся 9 мая 1984(1984-05-09)[1] (35 гадоў)
Грамадзянства Flag of Ukraine.svg Украіна
Рост 181 см
Вага 75 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Украіна Вікторыя (Мыкалаіўка)
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2001 — 2005 Украіна Металіст (Харкаў) 13 (1)
2001 — 2005   Украіна Металіст-2 (Харкаў) 66 (1)
2005 — 2012 Украіна Александрыя 202 (19)
2013 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 25 (0)
2014 Украіна Зорка (Кіраваград) 17 (0)
2015 Украіна Гарняк (Крывы Рог) 10 (0)
2015 — 2017 Украіна Геліяс (Харкаў) 51 (1)
2017 — 2018 Украіна Металіст 1925 (Харкаў) 28 (1)
2018 Украіна Палессе (Жытомір) 17 (0)
2019 — Украіна Вікторыя (Мыкалаіўка)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 6 кастрычніка 2019.


Ігар Чараднічэнка (нар. 9 мая 1984, Харкаў) — украінскі футбаліст, абаронца аматарскага клуба «Вікторыя» з Мыкалаіўкі.

Клубная кар’ераПравіць

Пачынаў кар’еру ў харкаўскім «Металісце», але пазней перастаў трапляць у асноўны склад. У 2005 перайшоў у клуб «Александрыя», з якім прайшоў шлях ад Другой лігі да выхаду ў Прэм’ер-лігу ў 2011 годзе.

У лютым 2013 года падпісаў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ»[2]. У жодзінскім клубе трывала выступаў у аснове на пазіцыі цэнтральнага абаронцы, часам гуляў як флангавы абаронца. У жніўні 2013 года быў выцеснены з асноўнага складу Віталем Казанцавым і пасля з’яўляўся на полі эпізадычна. У студзені 2014 года пакінуў жодзінскі клуб[3].

Пасля «Тарпеда-БелАЗ» спрабаваў вярнуцца ў «Александрыю», але не падышоў[4] і ў сакавіку 2014 года стаў іграком кіраваградскай «Зоркі»[5]. Пакінуў «Зорку» ў кастрычніку 2014 года.

У лютым 2015 года праходзіў прагляд у беларускім «Слуцку», але не падышоў клубу[6]. У выніку ў сакавіку 2015 стаў іграком крыварожскага «Гарняка»[7]. Пазней выступаў за харкаўскі «Геліяс». Улетку 2017 года далучыўся да клуба «Металіст 1925». Дапамог «Металісту 1925» выйсці ў Першую лігу, але сам па заканчэнні сезона 2017/18 перайшоў у жытомірскае «Палессе».

У сакавіку 2019 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры, аднак працягнуў выступаць і пазней на аматарскім узроўні за клуб «Вікторыя» з Мыкалаіўкі.

ДасягненніПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць