Адкрыць галоўнае меню

Ігар Захаравіч Галубчык (10 лютага 1951, Бабруйск) — расійскі матэматык і педагог. Доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар. Выдатнік адукацыі Рэспублікі Башкартастан (2011).

Ігар Захаравіч Галубчык
Дата нараджэння 10 лютага 1951(1951-02-10) (68 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства Flag of the Soviet Union.svg СССР, Flag of Russia.svg Расія
Род дзейнасці матэматык
Навуковая сфера матэматыка
Месца працы Башкірскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава
Узнагароды і прэміі Ганаровая грамата міністэрства адукацыі Рэспублікі Башкартастан

БіяграфіяПравіць

Скончыў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт у 1973 годзе. З 1973 года працуе ў Башкірскім дзяржаўным педагагічным універсітэце — прафесар кафедры матэматыкі і статыстыкі фізіка-матэматычнага факультэта[1].

Навуковая дзейнасцьПравіць

Навуковыя працы прысвечаны даследаванням у галіне лінейных груп над кольцамі і прыкладаннямі алгебры Лі ў дыферэнцыяльных ураўненнях. Ім вырашана праблема Шраера—Ван-дэр-Варда аб аўтамарфізмах лінейных груп над адвольнымі асацыятыўнымі кольцамі. Аўтар больш за 50 навуковых работ.

Зноскі

  1. Голубчик Игорь Захарович(руск.)  // Афіцыйны сайт Башкірскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Акмулы

СпасылкіПравіць