Ігар Мікалаевіч Молчан

(Пасля перасылкі з Ігар Молчан)

Ігар Мікалаевіч Молчан (нар. 22 кастрычніка 1962, Мінск) — беларускі балетнік.

Ігар Мікалаевіч Молчан
Дата нараджэння 22 кастрычніка 1962(1962-10-22) (61 год)
Месца нараджэння
Адукацыя
Прафесія балерына
Тэатр

Біяграфія правіць

Скончыў у 1978 годзе Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча імя А. Ваганавай. У 1978—1984 і 1990—1991 гадах саліст Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі.

Творчасць правіць

Танцоўшчык героіка-рамантычнага плана, найбольш схільны да чыстай класікі. У ролях, выкананых на сцэне тэатра, выявіў віртуознае валоданне тэхнікай танца (асабліва ўражвалі вярчэнні, высокі доўгі скачок). Сярод іх: Прынц («Шчаўкунок» П. Чайкоўскага), Альберт («Жызэль[ru]» А. Адана), Базіль, Салор («Дон Кіхот», класічны акт «Цені» з балета «Баядэрка[ru]» Л. Мінкуса), Кален («Ліза і Кален[ru]» Л. Герольда[ru]), Тарэра («Кармэн-сюіта[ru]» Ж. Бізэ — Р. Шчадрына), Пётр («Прывал кавалерыі» І. Армсгеймера[ru]), Іван («Альпійская балада» Я. Глебава).

Узнагароды правіць

Лаўрэат 9-га Міжнароднага конкурсу артыстаў балета ў Варне[ru] (Балгарыя, 1978, сярэбраны медаль).

Літаратура правіць