Ігар Мікалаевіч Кісель
Ігар Мікалаевіч Кісель (нар. 25 верасня 1974, в. Лабанаўка, Чэрыкаўскі раён) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Ігар Мікалаевіч Кісель | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Аляксандр Віктаравіч Студнеў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
25 верасня 1974 (50 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 25 верасня 1974 года ў вёсцы Лабанаўка Чэрыкаўскага раёна. Скончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію па спецыяльнасці «прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва», Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце па спецыяльнасці «дзяржаўнае і мясцовае кіраванне». Працоўны шлях пачынаў з пасады інжынера-будаўніка. З 1996 па 2014 гады працаваў у Бабруйскім райвыканкаме: інжынер-будаўнік, галоўны інжынер упраўлення капітальнага будаўніцтва, начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва, намеснік старшыні райвыканкама. У 2015 годзе займаў пасаду начальніка РУП «Галоўнае ўпраўленне капітальнага будаўніцтва» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у тым жа годзе быў прызначаны намеснікам старшыні Бабруйскага гарвыканкама. Дэпутат Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання ад Ленінскай акругі № 6. Са студзеня 2019 года займаў пасаду першага намесніка старшыні гарвыканкама[1]. 3 кастрычніка 2022 года прызначаны старшынёй Бабруйскага гарвыканкама[2].
Зноскі
- ↑ В Бобруйске — новый председатель горисполкома
- ↑ Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 3 кастрычніка разгледзеў кадравыя пытанні.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2023. Праверана 11 кастрычніка 2022.