Бабруйскі гарадскі выканаўчы камітэт
(Пасля перасылкі з Старшыня Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта)
Бабруйскі гарадскі выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі горада Бабруйск Магілёўскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Магілёўскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Бабруйскаму гарадскому Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі[1]. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю гарвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры горада Бабруйска, у будынку на плошча У. І. Леніна, 1 (1978, арх. Ю. Шпіт і К. Аляксееў)[2].
Бабруйскі гарадскі выканаўчы камітэт | |
---|---|
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | |
Юрысдыкцыя | Бабруйск |
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе | Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт |
Штаб-кватэра | 213800, Магілёўская вобласць, г. Бабруйск, плошча У.І.Леніна, 1 |
Старшыня | Міхаіл Леанідавіч Бацэнка |
Сайт | bobruisk.gov.by |
Структура
правіць- Упраўленне эканомікі;
- Упраўленне гандлю і паслуг;
- Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне;
- Упраўленне арганізацыйна-кадравай працы;
- Фінансавае ўпраўленне;
- Упраўленне ўнутраных спраў;
- Упраўленне жыллёва-камунальнай гаспадаркі;
- Упраўленне па адукацыі;
- Аддзел спорту і турызму;
- Аддзел ідэалагічнай працы і па справах моладзі;
- Аддзел будаўніцтва;
- Аддзел архітэктуры і горадабудаўніцтва;
- Упраўленне па працы з абаротамі грамадзян і юрыдычных асоб;
- Аддзел культуры;
- Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану;
- Аддзел землеўпарадкавання;
- Юрыдычны сектар;
- Аддзяленне бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці;
- Цэнтр забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый г. Бабруйска;
- Аддзел па працы з праваахоўнымі органамі і мабілізацыйнай працы ўпраўлення арганізацыйна-кадравай працы;
- Камісія па справах непаўналетніх.
Старшыні
правіць- 2000 — 2006 — Міхаіл Рыгоравіч Бандарэнка;
- 26 снежня 2006 — жнівень 2014 — Дзмітрый Міхайлавіч Бонахаў;
- 13 жніўня 2014 — лістапад 2016 — Андрэй Віктаравіч Каваленка;
- 12 мая 2017 — 3 кастрычніка 2022 — Аляксандр Віктаравіч Студнеў;
- з 2 кастрычніка 2022 — Ігар Мікалаевіч Кісель.
Зноскі
- ↑ Закон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь» Архівавана 4 лютага 2022.
- ↑ В. Б. Ангелаў. 250. Будынак гаркома КПБ і гарвыканкома // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
Спасылкі
правіць- bobruisk.gov.by — афіцыйны сайт Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта