Дзмітрый Міхайлавіч Бонахаў

Дзмітрый Міхайлавіч Бонахаў (26 жніўня 1972, в. Пячкавічы, Мсціслаўскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч.

Дзмітрый Міхайлавіч Бонахаў
старшыня Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта
26 снежня 2006 — жнівень 2014
Папярэднік Міхаіл Рыгоравіч Бандарэнка[d]
Пераемнік Андрэй Віктаравіч Каваленка[d]
Нараджэнне 26 жніўня 1972(1972-08-26) (51 год)
Адукацыя

Біяграфія правіць

У 1989 пачаў працаваць слесарам Мсціслаўскага аўтапарку. Пасля службы ў арміі паступіў у Гомельскі кааператыўны інстытут, які скончыў у 1997 годзе па спецыяльнасці бухгалтарскі ўлік, кантроль і аналіз гаспадарчай дзейнасці. Працаваў дырэктарам гарадскога раздробнага гандлёвага прадпрыемства Мсціслаўскага райпа, першым намеснікам старшыні кіравання па гандлі Асіповіцкага райпа, першым намеснікам старшыні Асіповіцкага райвыканкама, генеральным дырэктарам РУП «Клімавіцкі лікёра-гарэлкавы завод». У 2005 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве прамысловасці.

27 снежня 2006 года прызначаны старшынёй Бабруйскага гарвыканкама. Пры ім у Бабруйску быў узведзены Лядовы палац і распачалася буйнамаштабная рэстаўрацыя Бабруйскай крэпасці.

Зноскі

Спасылкі правіць