Ігар Міхайлавіч Бабук

Ігар Міхайлавіч Бабук (нар. 18 лістапада 1934, Гомель) — беларускі эканаміст. Доктар эканамічных навук (1998), прафесар (2003).

Ігар Міхайлавіч Бабук
Дата нараджэння 18 лістапада 1934(1934-11-18) (89 гадоў)
Месца нараджэння
Месца працы
Навуковая ступень доктар эканамічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»

Біяграфія правіць

Скончыў Мінскі політэхнічны тэхнікум (1954), Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Металарэзныя станкі», 1963; аспірантура, 1969).

Працаваў у Мінскім маторным заводзе (1963—1966, майстар інструментальнага цэха), Гаванскім універсітэце (Куба, 1978—1980, выкладчык-кансультант), Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (1969—1978 і 1988—2014; з 1969 — машынабудаўнічы факультэт, кафедра «Эканоміка і арганізацыя машынабудаўнічай вытворчасці», выкладчык; у 1976—1978 — інжынерна-эканамічны факультэт, дэкан; з 1988 — машынабудаўнічы факультэт, кафедра «Эканоміка і арганізацыя машынабудаўнічай вытворчасці», прафесар, у 1988—1999 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: арганізацыя вытворчасці; эканоміка прадпрыемства; эканамічная эфектыўнасць інвестыцый ў прамысловасці.

Узнагароды правіць

Ордэн СССР «Знак Пашаны» (1986), ордэн Пятра Вялікага 1-й ступені (Расійская Федэрацыя, 2006).

Бібліяграфія правіць

  • Экономический механизм управления инвестиционными процессами (на примере технического перевооружения машиностроительного производства) : автореферат диссертации … доктора экономических наук : 08.00.05 / Бабук Игорь Михайлович. — Минск, 1998.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Бабук Ігар Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 340.
  • Бабук Игорь Михайлович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 170.