Ігар Паўлавіч Клімаў

Ігар Паўлавіч Клімаў  (нар. 6 студзеня 1968, Светлагорск, Гомельская вобласць) — беларускі мовазнавец. Кандыдат філалагічных навук (1997), дацэнт.

Ігар Паўлавіч Клімаў
Дата нараджэння 6 студзеня 1968(1968-01-06) (56 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мовазнавец, паліглот
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Член у

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 6 студзеня 1968 года ў Светлагорску.

Скончыў у 1992 годзе філалагічны факультэт БДУ, у 1995 годзе — аспірантуру пры кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства БДУ. Абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Мова перакладу Евангелля В. Цяпінскім (графіка, арфаграфія, фанетыка)» (1997).

У 1997—1998 гадах працаваў у Гуманітарна-эканамічным недзяржаўным інстытуце, у 1999—2000 гадах у Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце. З 2000 года дацэнт кафедры беларускай філалогіі і сусветнай літаратуры, дацэнт кафедры беларускай і замежнай філалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

Сябра Міжнароднай камісіі па біблейных перакладах пры Міжнародным камітэце славістаў. Сябра Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў.

Навуковая дзейнасць

правіць

Напрамкі даследаванняў: гісторыя беларускай літаратурнай мовы і іншых славянскіх моў; гісторыя лінгвістыкі тэксту; праблемы біблеістыкі і медыевістыкі, сацыялінгвістыкі; сучасныя працэсы ў беларускай мове; саветалогія.

Спецыяліст па помніках старажытнага беларускага пісьменства. Паліглот (валодае ўсімі славянскімі мовамі, англійскай і нямецкай мовамі, ведае класічныя мовы).

Мае каля 30 публікацый у беларускіх і замежных навуковых выданнях.

Бібліяграфія

правіць
  • Евангелле ў перакладзе Васіля Цяпінскага. Мінск, 2012.
  • Старажытная беларуская літаратура XI—XVI стст.: Эпохі і постаці: вучэбны дапаможнік. Мінск, 2010.
  • Рэфармацыя ў гісторыі літаратурных моў славян: уклад польска-беларускага і славенска-харвацкага пратэстантызму 16 ст. Мінск, 2004

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць