Ігар Паўлавіч Колб

Ігар Паўлавіч Колб (нар. 6 чэрвеня 1977, Пінск, Беларусь) — артыст балета. Заслужаны артыст Расіі (2009), лаўрэат Міжнароднага конкурсу Vaganova-Prix (1995).[1][2] З 2022 года — галоўны балетмайстар Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета.[3][4]

Ігар Паўлавіч Колб
Дата нараджэння 6 чэрвеня 1977(1977-06-06) (46 гадоў)
Месца нараджэння
Адукацыя
Прафесія артыст балета, танцор
Тэатр

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускае дзяржаўнае харэаграфічнае вучылішча (клас А. І. Калядэнка).

З 1996 года ў трупе Марыінскага тэатра, з 1998 года — саліст.[1]

У 2002 годзе дэбютаваў на сцэне Рымскай оперы ў партыі прынца Дэзірэ ў балеце «Спячая прыгажуня» (харэаграфічная рэдакцыя Рудольфа Нурэева).

У 2006 годзе дэбютаваў на сцэне Венскай оперы ў партыі прынца Зігфрыда ў балеце «Лебядзінае возера» (версія Рудольфа Нурэева).

У 2007 годзе ўдзельнічаў у праекце Андрэя Магутнага і Аляксея Конанава «Silenzio. Дыяна Вішнёва».[2]

З 2015 года выкладае ў Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі імя М. А. Рымскага-Корсакава.[4][5]

Партыі правіць

Сярод партый Джэймс, Мэдж («Сільфіда»), Альберт, Ганс («Жызэль»), Алі («Карсар»), прынц Зігфрыд («Лебядзінае возера»), прынц Дэзірэ, фея Карабос («Спячая прыгажуня»), Салор («Баядэрка»), Прынц («Шчаўкунок») і іншыя. Выконваў партыі ў балетах Міхаіла Фокіна «Шапэніяна» (Накцюрн, Мазурка, Сёмы вальс), «Прывід ружы», «Шэхеразада» (раб Зобеіды), таксама балетах Джорджа Баланчына «Сімфонія да-мажор» (I. Allegro vivo), «Шатландская сімфонія», «Фартэпіяны канцэрт № 2» (Ballet Imperial), Pas de deux на музыку П. І. Чайкоўскага, «Каштоўнасці» («Дыяменты»), «Апалон» (Апалон), балетах Леаніда Якабсона «Шурале» (Шурале), «Спартак» (Марк Крас, Афінскі блазан); балетах Юрыя Грыгаровіча «Легенда аб каханні» (Ферхад), «Каменная кветка» (Севяр’ян); балетах Аляксея Ратманскага «Папялушка» (Прынц), «Канёк-Гарбунок» (Спальнік); балетах Уільяма Фарсайта Steptext, «Там, дзе вісяць залатыя вішні».[1]

У 2009 годзе харэограф Раду Паклітару спецыяльна для танцора паставіў балет у адной дзеі «Двое на арэлях».

У 2009 годзе ў Токіа адбыўся гала-канцэрт «Ігар Колб і сябры» з удзелам сусветных зорак найлепшых балетных сцэн свету. У тым жа годзе ён станцаваў вядомыя дуэты з балета «Пруст» у развітальным туры знакамітай японскай балерыны Таміе Кусакары.[4]

Танцаваў з такімі балерынамі, як Ульяна Лапаткіна, Дзіяна Вішнёва, Жанна Аюпава, Святлана Захарава, Ірма Ніярадзэ і Дар'я Паўленка.[4]

Зноскі

Спасылкі правіць