Джордж Баланчын (англ.: George Balanchine; пры нараджэнні Георгій Мелітонавіч Баланчывадзэ, груз. გიორგი მელიტონის ძე ბალანჩივაძე; 10[23] студзеня 1904, Санкт-Пецярбург — 30 красавіка 1983, Нью-Ёрк) — харэограф, які палажыў пачатак амерыканскаму балету і сучаснаму неакласічнаму балетнаму мастацтву ў цэлым.

Джордж Баланчын
груз. გიორგი მელიტონის ძე ბალანჩივაძე
Партрэт
Род дзейнасці харэограф, танцор, балетмайстар, артыст балета, сцэнограф, сцэнарыст
Дата нараджэння 22 студзеня 1904(1904-01-22)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 красавіка 1983(1983-04-30)[5][6][…] (79 гадоў)
Месца смерці
Бацька Meliton Balanchivadze[d]
Жонка Tamara Geva[d], Vera Zorina[d], Maria Tallchief[d] і Tanaquil Le Clercq[d]
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Сайт balanchine.org
Commons-logo.svg Джордж Баланчын на Вікісховішчы
Джордж Баланчын

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся 10[23] студзеня 1904 года ў Санкт-Пецярбургу. У 1914—21 гадах вучыўся ў Тэатральным вучылішчы пры Марыінскім тэатры.

У 1923 годзе ўпершыню выступіў як балетмайстар. З 1924 года эміграваў з СССР. У 1925—29 гадах — галоўны балетмайстар у трупе «Рускі балет С. П. Дзягілева». У 1933 годзе ў ЗША арганізаваў «Школу амерыканскага балета», з якой вырасла трупа «Амерыканскі балет» (з 1948 года — «Нью-Ёрк сіці бале»). Баланчын ставіў сюжэтныя балеты («Блудны сын» Пракоф'ева, 1929; «Апалон, валадар муз» Стравінскага, 1929), пазней — «абстрактныя» балеты («Канчэрта-барока» на музыку Баха, 1941; «Бале імперыяль» на музыку Чайкоўскага, 1941, і інш.).

Памёр 30 красавіка 1983 года ў Нью-Ёрку.


  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118652044 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. Georgy Melitonovich Balanchivadze // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. George Balanchine // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Баланчин Джордж // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  6. George Balanchine // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  7. George Balanchine // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  8. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118652044 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.