Мелітон Антонавіч Баланчывадзэ

грузінскі кампазітар

Мелітон Антонавіч Баланчывадзэ (груз. მელიტონ ანტონის ძე ბალანჩივაძე; 24 снежня 1862 [5 студзеня 1863], Баноджа, Кутаіская губерня, Расійская імперыя — 21 лістапада 1937, Кутаісі, Грузінская ССР, СССР) — грузінскі кампазітар. Бацька знакамітага харэографа Джорджа Баланчына і кампазітара Андрэя Баланчывадзэ. Народны артыст Грузінскай ССР (1933).

Мелітон Антонавіч Баланчывадзэ
груз. მელიტონ ბალანჩივაძე
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 24 снежня 1862 (5 студзеня 1863)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 лістапада 1937(1937-11-21)[1][2] (74 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Дзеці Джордж Баланчын і Андрэй Баланчывадзэ
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар, оперны спявак
Жанры опера
Выхаванцы Natela Svanidze[d][3]
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 24 снежня 1862 года (5 студзеня 1863 года па новым стылі) у вёсцы Баноджа. Вучыўся ў Кутаіскім духоўным вучылішчы, спяваў у царкоўным хоры. У 1880 годзе паступіў у хор Тыфліскага опернага тэатра. У 1889 годзе паступіў у Пецярбургскую кансерваторыю. У 1895—1917 гадах ладзіў хоры з грузінскай музыкай у гарадах Расіі.

У 1918 годзе заснаваў у Кутаісі музычнае вучылішча. У 1921—1924 гады — загадчык музычнага аддзела Наркамасветы Грузінскай ССР.

Адзін са стваральнікаў нацыянальнай оперы, аўтар першай грузінскай оперы «Дарэджан Падступная» паводле паэмы А. Цэрэтэлі «Тамара Падступная» (1897). Першая рэдакцыя оперы была створана пры ўдзеле Мікалая Чарапніна, другая — сына Андрэя Баланчівадзэ. З 1923 года жыў у д. 4 па вуліцы Георгія Ахвледыяні (мемарыяльная дошка). Памёр 21 лістапада 1937 года ў Кутаісі. Пахаваны ў горадзе Кутаісі ў пантэоне на Мцванеквавіла.

Зноскі

Літаратура правіць