Адкрыць галоўнае меню

Ігар Уладзіміравіч Акінфееў

Футбол
Ігар Акінфееў
Igor Akinfeev Russian Super Cup 2013.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Ігар Уладзіміравіч Акінфееў
Нарадзіўся 8 красавіка 1986(1986-04-08)[1] (33 гады)
Грамадзянства Сцяг Расіі Расія
Рост 185 см[2]
Вага 82 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Расіі ЦСКА
Нумар 35
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
1991 — 2002 Сцяг Расіі ЦСКА (Масква)
Клубная кар’ера*
2002 — Сцяг Расіі ЦСКА (Масква) 407 (−310)
Нацыянальная зборная**
2002 — 2003 Сцяг Расіі Расія (да 17)
2003 — 2018 Сцяг Расіі Расія 110 (−95)[3]
2005 Сцяг Расіі Расія (да 21)
Міжнародныя медалі
Чэмпіянаты Еўропы
Бронза Аўстрыя/Швейцарыя 2008
Дзяржаўныя ўзнагароды

Ордэн Пашаны — 2018 Ордэн Сяброўства, Расія Заслужаны майстар спорту Расіі

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 7 кастрычніка 2018 года.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 7 кастрычніка 2018 года.

Ігар Уладзіміравіч Акінфееў (руск.: Игорь Владимирович Акинфеев; нар. 8 красавіка 1986, Віднае, Маскоўская вобласць, СССР) — расійскі футбаліст, брамнік клуба ЦСКА. Ігрок зборнай Расіі.

Кар’ераПравіць

КлубнаяПравіць

У міжсезонне 2003 года Акінфееў праходзіў зборы з асноўным складам ЦСКА ў Ізраілі, дзе, на думку газеты «Спорт-Экспресс», дзякуючы ўпэўненай, не па гадах сталай гульнёй вырабіў фурор і выглядаў мацней за Мандрыкіна[4].

Першы свой ​​матч на дарослым узроўні правёў 29 сакавіка 2003 года за ЦСКА ў 1/8 фіналу кубка РФПЛ супраць пецярбурскага «Зеніта» на стадыёне Пятроўскі. Ён выйшаў на другі тайм замест Дзмітрыя Крамарэнкі і адгуляў свой адрэзак «на нуль», прадэманстраваўшы здольнасць трымаць сябе ў руках і добрую рэакцыю[5].

У Прэм’ер-лізе Акінфееў дэбютаваў 31 мая таго ж года. ЦСКА на выездзе сустракаўся з самарскім клубам «Крылы Саветаў» і атрымаў перамогу з лікам 2:0[6], а сам Ігар адбіў пенальці на апошніх хвілінах сустрэчы ад лідара клуба Андрэя Каракі. Паводле вынікаў сустрэчы Акінфееў быў прызнаны найлепшым іграком матча[7].

У гэтым жа сезоне Ігар правёў адзін матч у еўракубках. Дэбют маладога варатара адбыўся 30 ліпеня супраць македонскага клуба «Вардар», гульня скончылася паразай масквічоў з лікам 1:2[8]. На думку Рыната Дасаева Акінфееў у прапушчаных мячах быў не вінаваты[9].

МіжнароднаяПравіць

У сезоне 2004 года Акінфееў правёў за зборную Расіі адзін таварыскі матч, супраць зборнай Нарвегіі. 28 красавіка ў дзень гульні Ігару было 18 гадоў і 20 дзён, такім чынам, варатар стаў самым маладым дэбютантам ў зборнай Расіі за ўсю яе гісторыю. Гульня скончылася з лікам 3:2 на карысць скандынаваў[10]. Улетку 2004 года Ігар прыняў удзел у чэмпіянаце Еўропы, на якім ён стаў самым маладым іграком сярод усіх заяўленых, аднак стаў адзіным футбалістам, хто так не выйшаў на поле ў складзе расійскай каманды.

ДасягненніПравіць

 
Ігар у 2011 годзе

КлубныяПравіць

ЦСКА

МіжнародныяПравіць

Расія

Зноскі

  1. Igor Akinfeev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://tournament.fifadata.com/documents/FWC/2018/pdf/FWC_2018_SQUADLISTS.PDF
  3. Колькасць матчаў у зборнай прыведзена без уліку таварыскай гульні Расія — Літва (0:0), зыграннай 29 мая 2012 і не ўключанай у рэестр афіцыйных матчаў ФІФА
  4. Экспертиза «СЭ». «Спорт-Экспресс»
  5. Первый крик новорожденного — 23 гола в 8 матчах. «Спорт-Экспресс»
  6. Крылья Советов — ЦСКА 0:2. ПФК ЦСКА
  7. Шестое чувство не подвело. «Спорт-Экспресс»
  8. Статистика выступлений Игоря Акинфеева в еврокубках. ПФК ЦСКА
  9. Нахрапом Европу не возьмёшь. «Спорт-Экспресс»
  10. С такой игрой на EURO?! «Спорт-Экспресс»

СпасылкіПравіць