Іглінскі раён

муніцыпальны раён у Башкартастане, Расія

Іглі́нскі раён (руск.: Иглинский район; башк.: Иглин районы) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтральнай частцы Башкартастана ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца сяло Ігліно.

Іглінскі раён
башк.: Иглин районы
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 31 студзеня 1935
Насельніцтва
  • 65 063 чал. (1 студзеня 2019)[1]
Плошча
  • 2 450 км²
Іглінскі раён на карце
Часавы пояс YEKT і UTC+5
Тэлефонны код 34795
Паштовыя індэксы 4534ХХ
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

Іглінскі раён мяжуе з Архангельскім, Кармаскалінскім, Уфімскім, Благавешчанскім і Нурыманаўскім раёнамі, а таксама з Чалябінскай вобласцю. Плошча раёна складае 2454 км².

Гісторыя правіць

Іглінскі раён быў утвораны 31 студзеня 1935 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.

Насельніцтва правіць

Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 60777 чалавек. Паводле перапісу 2010 года большасць складаюць рускія (38,3 %), далей ідуць башкіры (32 %), татары (12,4 %), беларусы (8,3 %), чувашы (4,5 %) і ўкраінцы (1,3 %).

Ураджэнцы правіць

Зноскі

Спасылкі правіць