Ігналінская АЭС
Ігналінская АЭС (літ.: Ignalinos atominė elektrinė) — закрытая атамная электрастанцыя ў Літве.
Ігналінская АЭС | |
---|---|
Краіна | Літва |
Месцазнаходжанне | |
Статус | закрыта |
Год пачатку будаўніцтва | 1975 |
Увод у эксплуатацыю | 1983 |
Вывад з эксплуатацыі | 2009 |
Асноўныя характарыстыкі | |
Электрычная магутнасць, МВт | 2600 |
Характарыстыкі абсталявання | |
Колькасць энергаблокаў | 2 |
Тып рэактараў | РБМК-1500 |
Эксплуатаваных рэактараў | 0 |
Іншая інфармацыя | |
Сайт | Ігналінская АЭС |
На карце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Будаўніцтва АЭС пачалося ў 1975 годзе на будучым месцы горада Снечкус. 31 снежня 1983 года быў уведзены ў эксплутацию першы блок Ігналінскай АЭС. У 1986 годзе былі завершаны работы па будаўніцтве другога энергаблока, аднак з-за Чарнобыльскай катастрофы было вырашана ўвесці другі блок у эксплуатацыю ў 1987 годзе. Таксама ў 1986 годзе на 60 працэнтаў было завершана будаўніцтва трэцяга энергаблока. Аднак пасля выбуху на Чарнобыльскай АЭС Савет Міністраў Літоўскай ССР звярнуўся да Савета Міністраў СССР з просьбай закансерваваць будаўніцтва трэцяга энергаблока, у выніку чаго ў 1989 годзе будаўніцтва трэцяга блока было адменена.
Пасля здабыцця Літвой незалежнасці, урадам Літвы было падпісана Пагадненне аб гранце ядзернай бяспекі, якое прадугледжвала ўступленне Літвы ў Еўрапейскі Саюз і НАТА пры ўмове закрыцця Ігналінскай АЭС. У выніку, першы энергаблок быў выведзены з эксплуатацыі ў 2004 годзе, а другі энергаблок — у 2009 годзе[1].
У 2012 годзе ўрадамі Літвы, Латвіі і Эстоніі было прынята рашэнне аб будаўніцтве на месцы закрытай Ігналінскай АЭС новай атамнай электрастанцыі — Вісагінаскай АЭС[2]. У 2016 годзе было паведамлена аб прыпыненні работ над праектам Вісагінскай АЭС[3].
Зноскі
- ↑ Гісторыя Ігналінскай АЭС (руск.). Праверана 1 красавіка 2020.
- ↑ Савет міністраў краін Балтыі ўстановіць кампанію па Вісагінскай праекту (руск.) (20 верасня 2012). Праверана 1 красавіка 2020.
- ↑ Літва прыпыніла работы над праектам Вісагінскай АЭС (руск.) (16 студзеня 2016). Праверана 1 красавіка 2020.