Ігнат Мартынавіч Будзіловіч

Ігнат Мартынавіч Будзіловіч (1841, Валынская губерня, цяпер Украіна — 28 жніўня (9 верасня) 1863, Орша; Псеўданімы: Каткоў, Ян Піховіч) — кіраўнік паўстання 1863—1864 гадоў у Беларусі[2][3].

Ігнат Мартынавіч Будзіловіч
Нараджэнне 1841
Смерць 9 верасня 1863(1863-09-09)
Бацька Мартын Будзіловіч[1]
Род войскаў паўстанцы
Камандаваў паўстанцкім атрадам
Бітвы

Біяграфія

правіць

З небагатай шляхты[3]. Скончыў Кіеўскі кадэцкі корпус  (руск.) (1859), служыў падпаручнікам у лейб-грэнадзерскім Екацярынаслаўскім палку  (руск.) ў Маскве[2]. Далучыўся да рэвалюцыйнай арганізацыі[2], падтрымліваў цесныя сувязі з паплечнікам К. Каліноўскага Л. Звяждоўскім, які быў пераведзены па службе з Вільні ў Маскву[3].

У красавіку 1863 года ўцёк з вайсковай часці і з Л. Звяждоўскім выехаў на Магілёўшчыну[2] для арганізацыі паўстанцкіх атрадаў. Пад псеўданімамі Каткоў і Ян Піховіч узначаліў паўстанцкі атрад у Аршанскім павеце[2]. Наступаў на Бабінавічы і Лёзна. У канцы красавіка 1863 года пад Пагосцішчам[2] атрад І. Будзіловіча ўступіў у бой з царскімі войскамі і быў разбіты. Будзіловіча арыштавалі, пасля чатырохмесячнага следства асуджаны ваенным судом да расстрэлу[2][3].

Зноскі

  1. Powstanie styczniowe – lista uczestników, powstańców, zesłańców, weteranów, osób wspierających powstanie. Materiały do historii rodów polskich.
  2. а б в г д е ё Будзилович Игнатий Мартынович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 19. — 737 с.
  3. а б в г Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 3. Кніга 1 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Мн., 2004.

Літаратура

правіць