Ігнацій Бернатовіч

Ігнацій Бернатовіч (1868 — ?) — беларускі і літоўскі каталіцкі святар.

Ігнацій Бернатовіч

Біяграфія

правіць
 
Мураваны касцёл у Рагачове. 1913

Нарадзіўся ў 1868 годзе. Прыняў сакрамент святарства ў 1895 годзе. У 1900—1920-я гады адміністратар і дэкан парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Рагачове Магілёўскай губерні[1]. У 1910—1911 гадах энергічны і прадпрымальны па характары ксёндз Бернатовіч пачаў будаўніцтва новага цаглянага храма на месцы драўлянага[2].

Пробашч касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў вёсцы Журавічы (Старыя Журавічы), цяпер Рагачоўскі раён, парафіі езуітаў Св. Яна Караля ў вёсцы Блонь, цяпер Пухавіцкі раён. Пазней пробашч кафедральнага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Магілёве[1].

Арыштоўваўся савецкімі ўладамі. Вызвалены. Выехаў у Літву. У 1928 пробашч парафіі Дабужай Панявежскай дыяцэзіі. Далейшы лёс невядомы[1].

Крыніцы

правіць
  1. а б в Маракоў, Л. БЕРНАТОВІЧ Ігнацій // Рэпрэсаваныя каталіцкія духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі (1917—1964) / Леанід Маракоў. — Мінск: Смэлтак, 2009. — 776 с. — ISBN 978-985-6917-12-0.
  2. Рагачоў. pallatyny.by. Праверана 7 чэрвеня 2024.

Літаратура

правіць