Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Журавічы)

Журавічы

Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі — колішні каталіцкі храм у вёсцы Журавічы Рагачоўскага раёна.

Славутасць
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі
Журавіцкі касцёл у пачатку XX стагоддзя
Журавіцкі касцёл у пачатку XX стагоддзя
53°14′49″ пн. ш. 30°32′25″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Канфесія каталіцтва
Епархія Магілёўская архідыяцэзія
Архітэктурны стыль класіцызм
Дата заснавання 1720
Map

Гісторыя

правіць
 
Журавіцкі касцёл з боку апсіды ў пачатку XX стагоддзя

Драўляны храм пабудаваны ў 1720 годзе па фундацыі мясцовага абывацеля Юдзіцкага, было звыш 800 парафіян[1]. Пасля паўстання 1863—1864 гадоў не быў скасаваны і прыняў парафіян суседняга закрытага касцёла ў вёсцы Свержань. У пачатку XX стагоддзя ксяндзом Вайцяховічам была ўзведзена адасобленая мураваная трох’ярусная шатровая званіца-брама[2].

У канцы XVIII стагоддзя архітэктура храма набыла рысы стылю класіцызму[2].

Архітэктура

правіць
 
Званіца касцёла ў пачатку XX стагоддзя
 
Плябанія ў пачатку XX стагоддзя

Быў вырашаны цэнтрычным крыжова-купальным аб’ёмам, завершаным у сяродкрыжжы вялікім васьмігранным барабанам пад сферычным з заломам купалам. Тарцы двухсхільных дахаў 6ылі закрыты трохвугольнымі франтонамі. Восі фасадаў адзначаліся паўкруглымі люкарнамі. У галоўным алтары знаходзілася скульптура Хрыста, меўся алтар Святога Антонія[2].

Пробашчы[3]

правіць

Крыніцы

правіць
  1. Zyskar J. Nasze košcioty. Archidjecezja Mohylowska. Warszawa, 1913. S. 59—62.
  2. а б в Касцёл // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — С. 417. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
  3. Маракоў, Л. Рэпрэсаваныя каталіцкія духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі (1917—1964) / Леанід Маракоў. — Мінск: Смэлтак, 2009. — С. 608-609. — 776 с. — ISBN 978-985-6917-12-0.

Літаратура

правіць
  • Касцёл // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — С. 417. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.

Спасылкі

правіць