Эдвард Феліксавіч Вайцэховіч

Эдвард Феліксавіч Вайцэховіч (22 студзеня 1884, в. Абаб’е, Ковенская губерня1935, Менск, турма НКУС) — беларускі каталіцкі святар.

Эдвард Феліксавіч Вайцэховіч
Адукацыя
Дзейнасць ксёндз
Нараджэнне 22 студзеня 1884(1884-01-22)
Смерць 1935

Біяграфія

правіць

Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю ў Санкт-Пецярбургу. У 1907 годзе прыняў сакрамэнт святарства. Прызначаны вікарыем у кафедральны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Пінску. З 1909 года пробашч касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў вёсцы Журавічы (Старыя Журавічы) Быхаўскага павета, цяпер Рагачоўскі раён. У 1922 годзе ў філіяльным касцёле ў вёсцы Плашава Менскага павета, цяпер Дзяржынскі раён. З 1923 адміністратар кафедральнага касцёла Найсвяцейшай Дзевы Марыі у Менску. У 1929 годзе служыў у касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў мястэчку Заслаўе Менскага раёна і зноў у Плашаве[1].

Высланы з пагранічнай зоны. З 1930 года пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў вёсцы Росіца, цяпер Верхнядзвінскі раён[1].

Арыштаваны 28 чэрвеня 1934 года. Асуджаны 3 лютага 1935 года асобай нарадай пры НКУС за «антысавецкую контррэвалюцыйную дзейнасць» да ВМП. Расстраляны[1].

Крыніцы

правіць
  1. а б в Маракоў, Л. ВАЙЦЭХОВІЧ Эдвард Феліксавіч // Рэпрэсаваныя каталіцкія духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі (1917—1964) / Леанід Маракоў. — Мінск: Смэлтак, 2009. — 776 с. — ISBN 978-985-6917-12-0.

Літаратура

правіць
  • Маракоў, Л. ВАЙЦЭХОВІЧ Эдвард Феліксавіч // Рэпрэсаваныя каталіцкія духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі (1917—1964) / Леанід Маракоў. — Мінск: Смэлтак, 2009. — 776 с. — ISBN 978-985-6917-12-0.
  • Памятная книжка Минской губернии;
  • Памятная книжка Могилевской губернии;
  • Каталіцкае духавенства Мінскай дыяцэзіі;
  • Осипова, Гонения на Католическую Церковь в СССР;
  • Dzwonkowski, Losy duchowieństwa katolickiego w ZSSR;
  • Чаплинский, Осипова, Мартиролог Католической Церкви в СССР;
  • Книга памяти расстрелянных и погибших в тюрьмах, лагерях и ссылках католических священнослужителей;
  • Peszkowski, Zdrojewski, Katoliccy duchowni w golgocie Wschodu.