Ігнацій Андрэевіч Касовіч (1808, Віцебская губерня — 15 кастрычніка 1878) — філолаг, прафесар Варшаўскага універсітэта.

Ігнацій Касовіч
Дата нараджэння 1808[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 кастрычніка 1878(1878-10-15)
Дзеці Леў Ігнацьевіч Касовіч[d]
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Альма-матар

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў сям'і свяшчэнніка. Вучыўся ў Галоўнай духоўнай семінарыі Віленскага ўніверсітэта, атрымаў ступень магістра багаслоўя. У 18301832 прыкамандзіраваны да Пецярбургскага ўніверсітэта для ўдасканалення ў лацінскай і грэчаскай мовах. 3 1833 прафесар грэчаскай мовы і царкоўнага красамоўства ў Грэка-лацінскай семінарыі ў Жыровічах. 3 1835 выкладчык у Кромскай, Смаленскай, Маскоўскай гімназіях. 3 1849 інспектар у Разанскай, потым ва Уладзімірскай гімназіях. У 18601862 выкладчык у 6-й Пецярбургскай гімназіі, потым у 4-й (Ларынскай) гімназіі. У 1870 за дысертацыйную працу «Лірычная паэзія Гарацыя» атрымаў у Кіеўскім універсітэце ступень доктара рымскай славеснасці і прызначаны штатным дацэнтам грэчаскай славеснасці Варшаўскага універсітэта. 3 1872 ардынарны прафесар.

Апроч дысертацыі выдаў «Разважанні аб важнасці грэчаскай мовы», «Грэчаскі дзеяслоў у сваім развіцці» і інш. Шырока вядомы быў, складзены ў суаўтарстве з К. А. Касовічам, «Грэчаска-рускі слоўнік» (т. 1-2, 1847), які Акадэмія навук адзначыла Дзямідаўскай прэміяй.

Яго брат — санскрытолаг Каэтан Касовіч (1814—1883). Яго сын, Леў Ігнацьевіч, быў генерал-маёрам і начальнікам Кіеўскага ваеннага вучылішча, у руска-японскую вайну камандаваў 3-й Сібірскай пяхотнай дывізіяй.

Зноскі

  1. Ignacy Kossowicz // NUKAT — 2002.
  2. Ignacy Kossowicz // MAK

Літаратура

правіць