Каэтан Андрэевіч Касовіч

Каэтан Андрэевіч Касовіч (2 мая 1814, Полацк — 26 студзеня 1883, Пецярбург) — беларускі расійскі ўсходазнавец (санскрытолаг, іраніст і семітолаг).

Каэтан Андрэевіч Касовіч
Kossovicz K.jpg
Дата нараджэння 2 (14) мая 1814 ці 1815[1][2][3]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 студзеня (7 лютага) 1883 ці 1883[1][2][3]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера Усходазнаўства
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Ордэн Святой Ганны I ступені ордэн Святога Станіслава I ступені ордэн Святога Уладзіміра 3 ступені ордэн Святога Станіслава 2 ступені

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў сям’і святара. Брат Ігнація Касовіча. Вучыўся ў Віцебскай гімназіі, потым на філалагічным факультэце Маскоўскага ўніверсітэта. Працаваў выкладчыкам грэчаскай мовы ў Цвярской і 2-й Маскоўскай гімназіях. Яшчэ калі быў выкладчыкам, пачаў вывучаць і даследаваць яўрэйскую і арабскую мовы, потым санскрыт. Апошняй мовай ён валодаў так добра, што свабодна чытаў санскрыцкія помнікі «Махабхарата» і «Рамаяна», рабіў пераклады. Пераклаў «Сунд і Упесунд» (1844), «Сказанне пра Дгруву» (1848), «Васантазена, старажытнаіндыйская драма» (1849) і інш.

Дзейнасць Касовіча не атрымала падтрымкі ў Маскве, толькі некаторыя славянафілы (А. С. Хамякоў і інш.) паставіліся да яе прыхільна. З 1850 года жыў у Пецярбургу. Быў рэдактарам навуковых прац пры публічнай бібліятэцы, а ў 1857 годзе стаў чытаць на грамадскіх пачатках лекцыі на санскрыцкай мове і літаратуры ва ўніверсітэце. У 1854 годзе распачаў выданне «санскрыцка-рускага слоўніка» (застаўся незакончаным). Сваю прафесарскую дзейнасць пачаў у 1859 годзе ўступнай лекцыяй «Аб характарыстыцы старажытнаіндыйскай цывілізацыі і развіцці санскрыцкай літаратуры». Але на той час у Расіі не было элементарных дапаможнікаў для вывучэння мовы санскрыту. Таму ён выдаў некалькі эпізодаў «Махабхараты», забяспечыўшы іх рускай транскрыпцыяй і лацінскім перакладам, чытаў публічныя лекцыі пра санскрыцкі эпас. Адначасова выкладаў ва ўніверсітэце зенд (мову аднаго з іранскіх плямён), для гэтага зрабіў і выдаў неабходныя пераклады з дапаможнікамі. У Харкаўскім універсітэце атрымаў званне ганаровага доктара параўнальнага мастацтвазнаўства, пасля чаго заняў пасаду штатнага прафесара ў Пецярбургскім універсітэце (1865). Апошняй значнай працай Касовіча было выданне збору персідскіх клінападобных надпісаў (1872). У 1874—1875 гадах выйшаў яго пераклад «Яўрэйскай граматыкі» Гезеніуса і «Яўрэйскай хрэстаматыі», якія былі прыняты для настаўлення ў духоўных семінарыях. Разам з братам І. А. Касовічам выдаў «Грэчаска-рускі слоўнік» (Т. 1-2, 1874)[4].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 https://viaf.org/viaf/3280248/ Праверана 7 снежня 2018.
  2. 2,0 2,1 Kaetan Andreevich Kossovich // Папскі Універсітэт Святога Тамаша Аквінскага — 1577. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Kaėtan A. Kossovič // CERL ThesaurusConsortium of European Research Libraries. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Касовіч Каятан Андрэевіч

ЛітаратураПравіць

  • Даўгяла , Г. І. К. А. Касовіч: вядомы і незнаёмы / Г. І. Даўгяла. — Мінск : Агенства «Геронт-А», 1994. — 20 с.
  • Карнялюк, К. Родам з Полацка / К. Карнялюк // Полацкі веснiк. — 2001. — 23 студз. — С. 3.
  • Касовіч Катаян Андрэевіч // Імёны. Асобы. Лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. — Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. — С. 152—153.
  • Касовіч Катаян Андрэевіч // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. — Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2007. — С. 91.
  • Палымяная душа… санскрыту // Элегіі забытых дорог : гістарычныя нарысы, эсэ / А. Л. Марціновіч. — Мінск : Полымя, 2001. — С. 201—219.
  • Прыгодзіч, М. Пад псеўданімам «БЬлорусъ К. К.» / М. Прыгодзіч // Роднае слова. — 2008. — № 8. — С. 41-43.