Ігнацій Смалянін

Ігнацій (Ігнат) Смалянін — усходнеславянскі падарожнік, пісьменнік-белетрыст XIV ст.

Ігнацій Смалянін
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння XIV стагоддзе
Месца нараджэння
Месца смерці
Пахаванне
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці падарожнік, пісьменнік
Мова твораў старабеларуская мова

Паходзіў са Смаленскага княства. У 1389 суправаджаў мітрапаліта Пімена ў час падарожжа ў Царград. Быў там да 1393 г., пасля жыў у Іерусаліме, у манастыры на Афоне (Грэцыя), дзе і памёр.

Вядомы як аўтар «Хаджэння», у якім адлюстраваны падзеі, што адбыліся падчас паездкі ў Канстанцінопаль у 1389—93 гады. У храналагічнай паслядоўнасці аўтар распавядае аб прыгодах, дзіўных здарэннях і шматлікіх сустрэчах з выдатнымі людзьмі. У творы шмат разгорнутых дыялогаў. Аўтар дае каштоўныя звесткі аб прыездзе ў ВКЛ мітрапаліта Кіпрыяна. У творы шмат увагі ўдзяляецца апісанню краявідаў Прычарнамор'я, асабістым уражанням ад плавання на караблі, разважанням аб палітычным палажэнні ў Візантыі (распавядае аб каранацыі імператара Мануіла) і ўсхваленні прыгажосці ўбачаных палацаў і храмаў[1]. Сцэна каранацыі цара Мануіла ў творы паказана вельмі каларытна, што пацвярджае літаратурнае майстэрства Ігната Смаляніна. Твор вядомы ў дзвюх рэдакцыях і 24 спісах.

Зноскі

  1. Самусік А. Міжнародныя культурныя сувязі Беларусі ў XІV — пачатку XVІI стст. // журнал международного права и международных отношений. — 2006. — № 1.

Літаратура правіць

 
Лагатып Вікіцытатніка
У Вікікрыніцах ёсць тэксты па тэме
Хаджэнне Ігнація Смаляніна


  • Старажытная беларуская літаратура (XII-XVII стст.) / Уклад, прадм., камент. І. Саверчанкі — Мінск: Кнігазбор, 2010. — («Беларускі кнігазбор»). ISBN 985-6824-43-5