Ігнат Яўстахавіч Храпавіцкі
Ігнат Яўстахавіч Храпавіцкі (польск.: Ignacy Chrapowicki, руск.: Игнат Евстафьевич Храповицкий), 31 ліпеня 1817, маёнтак Каханавічы, цяпер Верхнядзвінскі раён — 25 снежня 1893, маёнтак Каханавічы, — паэт, фалькларыст, грамадскі дзеяч.
Ігнат Яўстахавіч Храпавіцкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Ігнат Юзафавіч Лапацінскі (1822—1882) | ||||||
Пераемнік | Алаіз Траянавіч Свалынскі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Міхаіл Пятровіч Храпавіцкі | ||||||
Пераемнік | Нікандр Гаўрылавіч Назімаў | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Віктар Вільгельмавіч фон Валь (1840—1915) | ||||||
Нараджэнне |
31 ліпеня 1817 |
||||||
Смерць |
25 снежня 1893 (76 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Храпавіцкія | ||||||
Бацька | Яўстах Юзафавіч Храпавіцкі | ||||||
Маці | Амелія Гурская | ||||||
Жонка | Саламея Юстынаўна Чаховіч (?—1864—?) | ||||||
Дзеці | 1) Марыян (Марыян-Антон) Ігнатавіч Храпавіцкі (1864—1930); 2) Марыя Ігнатаўна Храпавіцкая (1862—?); 3) Ядвіга (Ядвіга-Марыя) Ігнатаўна Храпавіцкая (1863—1942); 4) Міхал Ігнатавіч Храпавіцкі (?—?). | ||||||
Веравызнанне | каталік |
Біяграфія
правіцьПры хросце атрымаў імя Ігнат-Антон Яўстахавіч Храпавіцкі, карыстаючыся звычайна толькі імем Ігнат. Сам з’яўляючыся гаспадаром маёнтка, ведаў цяжкае становішча сялян і быў перакананым антыпрыгоннікам. У 1850 г. разам з С. Убрыем і Ю. Шчытам распрацаваў праект скасавання паншчыны і правёў яго на сходзе дваран Віцебскай губерні, але адміністрацыя знайшла зачэпку, каб праект не набыў сілу закону. Пасля доўгі час не прымаў удзел у грамадскім жыцці. Служыў наглядчыкам ссыпных магазінаў Дрысенскага павета, быў абраны ў 1859 г. дрысенскім павятовым маршалкам. Правадзейны член Віцебскага губернскага апякунства дзіцячых прытулкаў, членам статыстычнага камітэта. Калі ў 1861 г. выйшаў указ аб скасаванні прыгону і пачалася вялікая сялянская рэформа, Ігнат Храпавіцкі ўзяўся за яе правядзенне, за што ён быў узнагароджаны срэбным медалем на Аляксееўскай стужцы і бронзавым медалем «За труды по освобождению крестьян».
Пасля прыпынення ў 1862 г. і скасавання расійскім урадам дваранскіх выбараў у «заходніх губернях» (з-за паўстання 1863—1864 гадоў), на выбарныя дваранскія пасады пачалі прызначацца асобы па волі ўрада. Ігнат Храпавіцкі ў 1862 г. быў прызначаны на пасаду дрысенскага павятовага маршалка і займаў яе да 10 лістапада 1880 г. — г.зн. займаў пасаду бесперапынна з 1859 па 1880 г. У 1871 г. удзельнічаў у з’ездзе сельскіх гаспадароў у Смаленску. 10 лістапада 1880 г. прызначаны расійскім урадам на пасаду віцебскага губернскага маршалка (прадвадзіцеля дваранства), якім быў да сваёй смерці 25 снежня 1893 г. Быў адным з лідараў Віцебскага таварыства сельскай гаспадаркі: у 1880—1893 гг. быў яго старшынёй.
Пісаў на польскай мове. У 1840-я гг. з 1-га нумару супрацоўнічаў з альманахам «Rubon». Аўтар працы «Погляд на паэзію беларускага народа» з дадаткам назіранняў над асаблівасцямі беларускай мовы на матэрыяле гаворкі Віцебшчыны («Rubon», 1845, т. 5) — першай гісторыка-параўнальнай характарыстыкі беларускай фальклорнай спадчыны. Аўтар вершаў, у т.л. «Дзвіна», шэрагу рамантычных вершаў. Аўтар перакладаў на польскую мову беларускіх народных песень («Rubon», 1843, т. 3), некаторых гістарычных дакументаў. Рыхтаваў да выдання працу «Поўны беларускі песнязбор», распрацаваў для яго класіфікацыю, назапашваў тэксты.
Пахаваны на вясковых могілках у Каханавічах (сучасны Верхнядзвінскі раён Віцебскай вобласці Беларусі). Пасля 1917 г. магіла была разбурана, а надмагільныя помнікі выкінутыя ў роў. У пачатку XXI стагоддзя надмагіллі Ігната Храпавіцкага і яго жонкі былі знойдзены мясцовымі жыхарамі падчас рэканструкцыі дарогі, і на мясцовых могілках былі адноўлены сімвалічныя магілы Храпавіцкага і яго жонкі (дакладнае іх размяшчэнне ўстанавіць не ўдалося).
У 2017 г. ў гонар 200-годдзя з дня нараджэння Ігната Храпавіцкага ў Верхнядзвінску і Каханавічах прайшла міжнародная навуковая канферэнцыя.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
Літаратура
правіць- Календарыюм // «Czasopis» № 12/2003;
- Салавей Л. М. Храпавіцкі Ігнат Яўстахавіч / Л. М. Салавей // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Верхнядзвінскага раёна: у 2-х кн. — Мн.: Паліграфафармленне, 2000. — Кн. 1-я. — С. 70—72.
- Jurkowski, R. Ziemiaństwo polskie Kresów Północno-Wschodnich 1864—1904. Działalność społeczno-gospodarcza / R. Jurkowski. — Warszawa : Przegląd Wschodni, 2001. — 606 s.
- Светоч Белорусского Севера: жизненный путь, научная и литературная деятельность. К 200-летию Игнатия Храповицкого // Проблемы истории и культуры пограничья: гуманитарное знание и вызовы времени: материалы Международной научной конференции, посвященной 200-летию И. Е. Храповицкого, г. Верхнедвинск, 16 июня 2017 г. / Верхнедвинский историко-краеведческий музей. — Верхнедвинск, 2017. — С. 3-4.