Іжорская мова
Іжорская мова (альбо інгры́йская) — фіна-ўгорская мова прыбалтыйска-фінскай падгрупы фіна-волжскай групы фіна-пермскай галіны, на якой размаўляе малы фіна-ўгорскі народ іжора. Мае шмат агульных рысаў разам з паўднёвымі гаворкамі фінскай мовы, у прыватнасці з гаворкамі фінаў-эўрамёйсаў і фінаў-інкеры.
Іжорская мова | |
---|---|
Саманазва | Іžor(k)an keeli/kiili, maakeel |
Краіны | Расіі |
Рэгіёны | Ленінградская вобласць |
Афіцыйны статус | — |
Арганізацыя, якая рэгулюе | — |
Агульная колькасць носьбітаў | прыкладна 100 чалавек[1] |
Статус | на мяжы знікнення |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
Пісьменнасць | лацінскае пісьмо |
Моўныя коды | |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2 | — |
ISO 639-3 | izh |
WALS | izh |
Atlas of the World’s Languages in Danger | 360 |
Ethnologue | izh |
ELCat | 1457 |
IETF | izh |
Glottolog | ingr1248 |
Мова хутка знікае — паводле апошніх вынікаў перапісаў насельніцтва па Расіі іжорскую мову роднай лічылі толькі 123 чалавекі з прыкладна 500-1000 прадстаўнікоў народу іжора.
ГісторыяПравіць
Зараз носьбіты іжорскай мовы пражываюць у некалькіх вёсках Кінгісепскага і часткова Ламаносаўскага раёнаў Ленінградскай вобласці. Раней носьбіты мовы пражывалі таксама ў іншых мясцінах Ламаносаўскага раёна і ў Гатчынскім раёне вобласці, а ў пачатку 19 ст. займалі амаль усю заходнюю палову сучаснай Ленінградскай вобласці.
Развіццё мовы цесна звязанае з іншымі прыбалтыйска-фінскімі мовамі — іжорская мова вельмі блізкая да паўднёвых гаворак фінскай мовы, таксама мова значна паўплывала на гаворкі фінаў, што пражываюць або пражывалі ў сучаснай Ленінградскай вобласці.
Асноўная характарыстыкаПравіць
ПісьмовасцьПравіць
Першая пісьмовасць для іжорскай мовы была створана ў 1932 годзе і базавалася на лацінскай аснове. Раней мова пісьмовасці не мела. У гэтыя часы вялося актыўнае ыданне літаратуры па-іжорску, а ў месцах кампактнага пражывання іжоры частка афіцыйнага дакументаабароту таксама вялося па-іжорску.
У 1936 годзе алфавіт рэфармаваны, а ў 1938 годзе іжорскамоўнае выдавецтва, іжорскамоўная адукацыя і іжорскія нацыянальныя сельсаветы былі скасаваны.
Іжорскі алфавіт 1932 годаПравіць
A a | Ä ä | B в | D d | E e | F f | G g | H h |
I i | J j | K k | L l | M m | N n | Ö ö | P p |
R r | S s | T t | U u | V v | Y y |
Іжорскі алфавіт 1936 годаПравіць
A a | Ä ä | B в | V v | G g | D d | E e | Ƶ ƶ |
Z z | I i | J j | K k | L l | M m | N n | O o |
Ö ö | P p | R r | S s | T t | U u | Y y | F f |
H h | C c | Ç ç | Ş ş | ь |
Сучасны іжорскі алфавітПравіць
A a | B b | C c | D d | E e | F f |
G g | H h | I i | J j | K k | L l |
M m | N n | O o | P p | R r | S s |
Š š | T t | U u | V v | Y y | Z z |
Ž ž | Ä ä | Ö ö |
ДыялектыПравіць
У іжорскай мове выдзяляюцца 4 дыялекты, 2 з якіх ужо вымерлі і носьбітаў ня маюць.
- Ніжнелужскі дыялект — распаўсюджаны ў сярэднім цячэнні ракі Луга, Кігісепскі раён Ленінградскай вобласці
- † Орадзежскі дыялект — мае сваю назву ад назвы ракі Орадзеж. Быў распаўсюджаны на захад ад яе сярэдняга цячэння, Гатчынскі раён Ленінградскай вобласці
- Сойкінскі дыялект — распаўсюджаны на Сойкінскім паўвостраве, Кінгісепскі раён
- † Хэваскі дыялект — быў распаўсюджаны ў неклькіх вёсках на рацэ Кавашы і на ўзбярэжжы Фінскага заліва, Ламаносаўскі раён
Грамадскае жыццёПравіць
Сістэмы адукацыі на іжорскай мове альбо навучання гэтай мове ў Расіі не існуе. У 2003 годзе маскоўскім лінгвістам-аматарам Віталем Чарняўскім быў выдадзены саманавучальнік мове ў электроннай версіі[3].
СпасылкіПравіць
Зноскі
- ↑ Перепись-2010 (руск.)
- ↑ UNESCO Atlas of the World's Languages in Danger Архівавана 27 чэрвеня 2012. (англ.)
- ↑ Лингвистика / Главная / Виталий Чернявский (руск.)