Іжора (іжорцы) — фіна-вугорскі народ, у старажытнасці — асноўнае (разам з воддзю) насельніцтва Іжорскай зямлі. Да сярэдзіны XX стагоддзя захоўвалі сваю мову і некаторыя своеасаблівыя рысы матэрыяльнай і духоўнай культуры (у адзежы, ежы, жытле і інш.) У адрозненні ад лютэран-інгерманландцаў, якія пражывалі на тых жа землях, вызнавалі праваслаўе. Да цяперашняга часу амаль цалкам асіміляваны, колькасць носбітаў роднай мовы — некалькі сотняў чалавек.

Іжора
Flag igora.svg
Агульная колькасць 360
Рэгіёны пражывання Flag of Russia.svg Расія: 266
Flag of Estonia.svg Эстонія: 62
Flag of Belarus.svg Беларусь: 4
Мова іжорская, руская, эстонская
Рэлігія праваслаўе
Блізкія этнічныя групы карэлы, вепсы, фіны, квены, эстонцы, водзь

КультураПравіць

ФальклорПравіць

Фальклор іжоры вядомы нам па вуснай народнай творчасці — песнях-рунах казачнікаў-рунапеўцаў. Дзіўна, што гэты невялікі па колькасці народ захаваў у сваёй памяці агульны з карэламі і фінамі эпас (вядомы шырокаму чытачу як «Калевала»), асобныя часткі якога (паданне пра Кулерва) апынуліся вядомыя толькі іжорскім рунапеўцам. За паўтара стагоддзя даследаванняў (пачынаючы з 1847 года) фалькларыстам удалося запісаць звыш 120 тыс. старажытных іжорскіх песень так званай «калевальскай» метрыкі ў больш чым 2 тыс. выканаўцаў.[1]

Адна з самых вядомых іжорскіх казальніц — Ларын Параске (Праскоўя Нікіціна), якая пражывала на мяжы XIX і XX стагоддзяў на Карэльскім перашыйку і захавала ў сваёй памяці 1343 песні. Таксама славіўся выкананнем рун Антропа Мельнікаў.[2]

Зноскі

ЛітаратураПравіць