Іжэмскі раён

муніцыпальны раён у Комі, Расія

Іжэ́мскі раён (руск.: Ижемский район, комі: Изьва район) — муніцыпальнае ўтварэнне і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў рэспубліцы Комі, Расія.

Іжэмскі раён
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1929
Насельніцтва
  • 17 297 чал. (1 студзеня 2018)[2]
Плошча
  • 18 435,57 км²
Іжэмскі раён на карце
Тэлефонны код 82140
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

Раён размешчаны на поўначы рэспублікі. Мяжуе з Усць-Цылемскім і Княжпагосцкім раёнамі, Пячорскім, Ухцінскім, Усінскім і Саснагорскім гарадскімі паселішчамі. Плошча раёна складае 18 420 км². На тэрыторыі раёна працякаюць рэкі Пячора і яе прыток Іжма.

Гісторыя правіць

Раён утвораны 15 ліпеня 1929 года ў складзе тагачаснай Аўтаномнай вобласці Комі (Зыран).

Дэмаграфія правіць

Насельніцтва раёна складае 19 303 чалавекі, з іх 86.52% складаюць комі-зыране (дакладней, этнаграфічная супольнасць комі-зыран — комі-іжэмцы).

Адміністрацыйнае ўладкаванне правіць

У склад раёна ўваходзяць 10 сельскіх паселішчаў.

Назва Адміністрацыйны цэнтр
Брыкаланскае с/п с. Брыкаланск
Іжэмскае с/п с. Іжма
Кельчыюрскае с/п с. Кельчыюр
Кіпіеўскае с/п с. Кіпіева
Краснаборскае с/п с. Краснабор
Мохчынскае с/п с. Мохча
Няшабоскае с/п с. Няшабож
Сізябскае с/п с. Сізябск
Томскае с/п п. Том
Шчальяюрскае с/п п. Шчальяюр

Транспарт правіць

Працягласць аўтамабільных дарог складае 533 км, з іх цвёрдае пакрыццё маюць толькі 157 км. Аўтадарогамі раён звязаны з пасёлкам Іраёль у Саснагорскім раёне рэспублікі.

Зноскі

Спасылкі правіць

Шаблон:Рэспубліка Комі