Княжпагосцкі раён
Княжпагосцкі раён (руск.: Княжпогостский район, комі: Княжпогост район) — муніцыпальнае ўтварэнне і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў рэспубліцы Комі, Расія.
Княжпагосцкі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 14 ліпеня 1939 | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
Часавы пояс | MSD | ||||
Тэлефонны код | 82139 | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Геаграфія
правіцьРаён размешчаны на захадзе рэспублікі. Мяжуе з Вусць-Цылемскім, Іжэмскім, Корткераскім, Сыктыўдзінскім, Вусць-Вымскім, Удорскім раёнамі, а таксама з гарадской акругай Ухта. Плошча раёна складае 25 080 км². На тэрыторыі раёна працякаюць рэкі Вым, Елва, Мезень, Варыква, Вясляна, Тобысь і Ухта.
Гісторыя
правіцьГісторыя мясцовасці пачынаецца на мяжы XV і XVI стагоддзяў, калі комі-зыранскія вымскія князі заснавалі пагост Княж. Менавіта ад назвы пагоста Княж паходзіць старая назва раённага цэнтра — горада Емва — Княжпагост, а разам з ёй і назва раёна. З XVII стагоддзя ў мясцовасці вядомая солездабыўная прамысловасць.
Першапачаткова тэрыторыя раёну ўваходзіла ў Валагодскую і Архангельскую губерні, пасля ўтварэння СССР — у Вусць-Вымскі павет Аўтаномнай вобласці Комі (Зыран). 14 ліпеня 1939 года раён утвораны ў сучасных межах шляхам вылучэння яго тэрыторыі з Вусць-Вымскага павета.
Дэмаграфія
правіцьНасельніцтва раёна складае 25 066. Большасць насельніцтва — комі, працэнтная доля якіх складае прыкладна 75%. Большасць вернікаў — праваслаўныя.
Адміністрацыйны падзел
правіцьУ склад раёна ўваходзяць 2 гарадскія і 10 сельскіх паселішчаў.
Назва | Адміністрацыйны цэнтр |
---|---|
Важаельскае с/п | п. Важаель |
Вецьюскае с/п | п. Вецью |
Емвінскае м/п | г. Емва |
Іёсерскае с/п | п. Іёсер |
Княжпагосцкае с/п | с. Княжпагост |
Мяшчурскае с/п | п. Мяшчура |
Сіндорскае м/п | пгт Сіндор |
Сярогаўскае с/п | с. Сярогава |
Трактаўскае с/п | п. Тракт |
Тур’інскае с/п | с. Тур’я |
Чыньяворыцкае с/п | п. Чыньяворык |
Шошкінскае с/п | с. Шошка |
Транспарт
правіцьПраз раён праходзіць значная чыгуначная лінія — Паўночная чыгунка. Яна звязвае Емву з Ухтой, Мікунню, а таксама з пасёлкамі Чыньяворык, Іёсер, Сіндор і Тракт.
Таксама ў раёне існуюць аўтадарогі, якія звязваюць населеныя пункты раёна з Мікунню, Сыктыўкарам, Ухтой і некаторымі іншымі раённымі цэнтрамі Комі.
Зноскі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Княжпагосцкі раён
- Официальный сайт. Администрация муниципального района «Княжпогостский» (руск.)