Вым

рака ў Расіі, у Рэспубліцы Комі, правы прыток ракі Вычагда

Вым, Юлва (руск.: Вымь[1][2][3], руск.: Юлва, Эмба[2], руск.: Емва[3]) — рака ў Еўрапейскай частцы Расіі, у Рэспубліцы Комі, правы прыток ракі Вычагда (басейн Паўночнай Дзвіны).

Вым
руск. Вымь
Характарыстыка
Даўжыня 499 км
Басейн 25 600 км²
Расход вады 266 м³/с (у ніжнім цячэнні)
Вадацёк
Выток Ціманскі краж
 • Месцазнаходжанне Ціманскі краж
 • Каардынаты 64°16′40″ пн. ш. 51°01′14″ у. д.HGЯO
Вусце Вычагда
 • Месцазнаходжанне каля сяла Усць-Вым
 • Каардынаты 62°13′00″ пн. ш. 50°23′32″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Вычагда → Паўночная Дзвіна → Белае мора
Краіна
Рэгіён Рэспубліка Комі
Код у ДВР 03020200212103000020596
physical
Вым
Вым
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даўжыня ракі 499 км. Плошча вадазбору 25 600 км². Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні складае 266[1] (263[3]) м³/с, аб’ём сцёку 8,301[3] км³/год. Выток ракі знаходзіцца на схілах Ціманскага кража. Працякае пераважна ў напрамку з поўначы на поўдзень. Упадае ў Вычагду за 298 км ад яе вусця, каля сяла Усць-Вым. На рацэ маюцца парогі. У ніжнім цячэнні рэчышча дзеліцца на пратокі, утвараючы астравы. Замярзае Вым у пачатку лістапада, вызваляецца ад лёду ў маі. Суднаходная на адлегласці 172 км ад вусця[1][2].

Прытокі: Сар’ю, Вежаю, Яйю, Седзью, Кедва, Нюлач, Чысва (Чаева), Кемысь, Пейсын, Ёлва, Вець-Ю, Ёль, Чуб, Газ-Ю, Ачым, Муска і іншыя рэкі і ручаі[2].

На рацэ горад Емва.

Зноскі

  1. а б в Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 102. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
  2. а б в г Река Вымь (Юлва, в верховье-Эмба) (руск.)  (руск.) — інфармацыя пра аб'ект у Дзяржаўным водным рэестры РФ.
  3. а б в г Агафонова С. А. Вымь // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)

Літаратура правіць

  • Вымь // Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 102. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
  • Вымь // Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)

Спасылкі правіць