Ізабель Аджані

Ізабель Ясміна Аджані (фр.: Isabelle Yasmina Adjani; нар. 27 чэрвеня 1955, XVII акруга Парыжа, Францыя) — французская актрыса і спявачка. Уладальніца рэкордных пяці прэмій «Сезар» у намінацыі «Лепшая жаночая роля», за ролі ў фільмах «Апанаваная» (1981), «Забойнае лета» (1983), «Каміла Кладэль» (1988), «Каралева Марго» (1994) і «Апошні ўрок» (2008).

Ізабель Аджані
фр.: Isabelle Adjani
Isabelle Adjani Cannes 2018.jpg
Імя пры нараджэнні фр.: Isabelle Yasmina Adjani
Род дзейнасці кінаактрыса, тэатральная актрыса, спявачка
Дата нараджэння 27 чэрвеня 1955(1955-06-27)[1][2][…] (67 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Mohammed Chérif Adjani[d]
Маці Emma Augusta Adjani[d]
Дзеці Barnabé Nuytten[d] і Gabriel-Kane Day-Lewis[d]
Альма-матар
Член у
  • Камеды Франсэз[d]
Узнагароды і прэміі
кавалер ордэна Ганаровага Легіёна камандор ордэна Мастацтваў і літаратуры

Prix du Syndicat de la critique[d] (1973)

Prix Suzanne Bianchetti[d] (1974)

Нацыянальны савет кінакрытыкаў ЗША (1975)

New York Film Critics Circle Award for Best Actress[d] (1975)

National Society of Film Critics Award for Best Actress[d] (1975)

David di Donatello for Best Foreign Actress[d] (1976)

Cartagena Film Festival[d] (1976)

Бэмбі[d] (1978)

прыз Канскага кінафестывалю за найлепшую жаночую ролю[d] (1981)

Прэмія «Сезар» найлепшай актрысе (1982, 1984, 1989, 1995, 2010)

Fantasporto[d] (1983)

Globes de Cristal Awards[d] (2010)

прыз Канскага кінафестывалю за найлепшую жаночую ролю[d] (2010)

prix de la laïcité[d] (2010)

Silver Bear for Best Actress[d] (1989)

Сайт isabelleadjani.fr(фр.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ізабель Аджані часта грае неўратычных, далікатных, загадкавых, вар’яцкіх або псіхалагічна няўстойлівых персанажаў. Аджані вядомая драматычнай інтэнсіўнасцю сваіх роляў, поўнай адданасцю гульні і крайнім спачуваннем, з якім яна ставіцца да кожнага са сваіх персанажаў.

Роля Адэль Гюго ў фільме 1975 года «Гісторыя Адэлі Г.» прынесла ёй першую намінацыю на прэмію Амерыканскай кінаакадэміі «Оскар» у катэгорыі «Лепшая актрыса». Дваццацігадовая Ізабель у свой час стала самай юнай намінанткай на ўзнагароду ў дадзенай катэгорыі. Яе другая намінацыя, за ролю Камілы Кладэль у аднайменным фільме 1988 года зрабіла яе першай французскай актрысай, якая атрымала дзве намінацыі за фільмы на замежнай мове.

Аджані выйграла прыз лепшай актрысе на Канскім кінафестывалі 1981 года за свае ролі ў фільмах: «Апанаваная» (1981) і «Квартэт» (1981), а пазней яна выйграла «Сярэбранага мядзведзя» прыз за «Лепшую жаночую ролю» на Берлінскім кінафестывалі 1989 года. за ролю ў фільме «Каміла Кладэль» (1988). Яе іншыя прыкметныя працы ў кіно ўключаюць фільмы «Жылец» (1976), «Насферату: Прывід ночы» (1979), «Падземка» (1985), «Д’яволі» (1996) і «Красуні ў Парыжы» (2014).

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118846108 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 21 ліпеня 2015.
  2. http://www.aveleyman.com/ActorCredit.aspx?ActorID=95
  3. Isabelle Adjani // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118846108 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  5. http://www.filmous.com/person46211/
  6. http://www.bbc.co.uk/news/world-europe-11133178
  7. http://www.nytimes.com/movie/review?res=9D03E3D9143AF933A15754C0A962948260
  8. Bibliothèque nationale de France Record #12584861b // BnF catalogue généralParis: BnF. Праверана 25 сакавіка 2017.
  9. http://www.coursflorent.fr/ecole/anciens/acteurs