Ізраіль Рагозін

(1887-1974), амерыканскі прадпрымальнік у тэкстыльнай прамысловасці і дабрачынец

Ізраіль Рагозін (15 сакавіка 1887, Валожын — красавік 1971, Олэнхёрст[en], Нью-Джэрсі, ЗША) — амерыканскі прадпрымальнік у тэкстыльнай прамысловасці і дабрачынец.[1]

Ізраіль Рагозін
Род дзейнасці бізнесмэн
Дата нараджэння 15 сакавіка 1877(1877-03-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 1971
Месца смерці
Дзеці Лаянэл Рагозін[d]

Раннія гадыПравіць

Нарадзіўся ў рэлігійнай яўрэйскай сям'і Самуіла Эліэзера і Ханны Рагозіных ў Валожыне. У 1890 годзе бацька паехаў у ЗША па просьбе рабіна Нацыва[ru], кіраўніка Валожынскай ешывы, каб сабраць сродкі для забеспячэння яе дзейнасці. Праз год у ЗША пераехала Ханна з чатырма дзецьмі.

У 1895 годзе Самуіл Рагозін заснаваў невялікую ткацкую фабрыку ў Брукліне, якая стала даволі паспяховым прадпрыемствам. У 1903 годзе Самуіл вырашыў ствараць ешыву на ўзор Валожынскай і перадаў кіраванне фабрыкай 16-гадоваму Ізраілю.

Ізраіль Рагозін паказаў сябе здольным прадпрымальнікам, да 1912 года на фабрыцы працавала ўжо 200 рабочых, а ў 1920 годзе прадпрыемства мела 5 фабрык і каля 1000 рабочых. У 1921 годзе кампанія атрымала найменне Beaunit Corporation.

Rogosin IndustriesПравіць

У красавіку 1956 года Ізраіль Рагозін заснаваў Rogosin Industries Ltd. для вытворчасці пражы з віскознага валакна. Па просьбе ізраільскага міністра гандлю і прамысловасці Пінхаса Сапіра[ru], у 1958 годзе вытворчасць была пераведзена ў новазаснаваны горад Ашдод ў Ізраілі, пад што ізраільскі ўрад выдзеліў 1000 дунамаў[ru] (100 га) зямлі.[2]

У 1963 годзе Ізраіль Рагозін прадаў долю ў Beaunit Corp., на той час у кампаніі было каля 10000 супрацоўнікаў, а гадавы прыбытак складаў 150 млн долараў ЗША.[1]

Пазнейшае жыццё і памяцьПравіць

У 1966 годзе Рагозін ахвяраваў 1 млн долараў на стварэнне Цэнтра па яўрэйскай этыцы ў Нью-Ёрку.

Памёр у Олэнхёрсце (Нью-Джэрсі, ЗША). Адзіны яго сын, Лаянэл Рагозін[en] (1924—2000) — незалежны амерыканскі рэжысёр.

У памяць Ізраіля Рагозіна названы The Rogosin Institute[en] ў Нью-Ёрку, некамерцыйная навукова-даследчая ўстанова па вывучэнні хвароб нырак[en].

Рагозін ахвяраваў 2,5 млн долараў праз фонд Агенцтва яўрэйскай адукацыі на будаўніцтва 10-ці школ у Ізраілі, у т.л. 3-х у Ашдодзе[3]. У яго гонар названа галоўная вуліца і дзве школы ў Ашдодзе.[1]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Israel Rogosin. The Jewish Agency for Israel (3 мая 2010). Праверана 2 ліпеня 2013.
  2. Salpeter, Eliahu. Mr. Rogosin and the Israel Economy , The Canadian Jewish Chronicle (April 10, 1958). Праверана 2 ліпеня 2013.
  3. staff. Israel Rogosin Dedicates Three New Schools in Ashdod , JTA (February 15, 1968). Праверана 2 ліпеня 2013.

СпасылкіПравіць