Валожынская ешыва

Валожынская ешываешыва ў Валожыне, таксама вядомая як «Эц Хаім» (у гонар заснавальніка Хаіма Валожынера). Была адкрытая ў 1803 годзе. У перыяд росквіту ў Валожынскай ешыве навучаліся больш за 400 вучняў з усёй Расійскай імперыі.

Валожынская ешыва
ישיבת עץ חיים
Volozhyn yeshiva 1a.jpg
Краіна Беларусь
Рэгіён Валожынскі раён
Месцазнаходжанне Валожын
Адкрыццё 1803
Рэканструкцыя 2007
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

ГісторыяПравіць

 
Фотаздымак Валожынскай ешывы

Ешыва была заснаваная ў 1803 годзе равінам Хаімам Валожынерам, вучнем Віленскага гаона. У 1821 годзе яго пераемнікам на чале ешывы стаў ягоны сын Ісаак. Па смерці Ісаака ў 1849 годзе кіраўніком ешывы быў прызначаны рэбэ Эліэзэр Фрыд (англ.: Eliezer Fried). Неўзабаве Эліэзэр Фрыд сканаў, наступным кіраўніком ешывы ў 1854 годзе быў прызначаны яго намеснік рэбэ Нафталі Цві Егуда Берлін (англ.: Naftali Zvi Yehuda Berlin).

У 1896 годзе ешыва была афіцыйна закрыта, бо расійскі ўрад запатрабаваў увядзення ў навучальную праграму выкладання рускай мовы і свецкіх прадметаў. Рэбэ Берлін не пагадзіўся з умовамі ўраду[1]. Паводле іншай версыі, рэбэ Берліна не задаволіла ў першую чаргу не тое, што давядзецца выкладаць свецкія прадметы, а сам загадны тон патрабавання ўраду: «Выкладчыкі ўсіх прадметаў мусяць мець дыпломы каледжаў... іўдзейскія прадметы нельга выкладаць ад 9 да 15 гадзін... начныя студыі не дазваляюцца... час навучання не можа перавышаць 10 гадзін у дзень.»

Некаторыя гісторыкі даводзяць іншую прычыну закрыцця ешывы. Паводле гісторыка Шаўэля Стампфера (англ.: Shauel Stampfer), нядаўна адкрытыя дакументы расійскага ўрада пацвярджаюць, што сапраўднай прычынай закрыцця стала процістаянне іншых выкладчыкаў спробам рэбэ Берліна прызначыць свайго сына дэканам Валожынскай ешывы[2].

 
Будынак былой ешывы ў Валожыне

Рэбэ Рэфаэль Шапіра (англ.: Refael Shapiro), зяць рабіна Нацыва Валожынера, адкрыў ешыву наноў у 1899, хоць колькасць вучняў у ёй значна скарацілася.

Дэ факта ешыва існавала да 1939 года[3]. Валожынская ешыва зрабілася прататыпам большасці літвакоўскіх ешываў свету.

Кіраўнікі ешывыПравіць

Ешыву ўзначальвалі (у храналагічным парадку):

  1. Хаім з Валожына
  2. Іцхак з Валожына
  3. Нафталі Цві Егуда Берлін (першапачаткова — сумесна з Ёсэфам Доў-Бер Салавейчыкам)
  4. Рэфаэль Шапіра

Цяперашні часПравіць

У 2000 годзе валожынскія ўлады перадалі будынак ешывы ва ўласнасць Яўрэйскаму рэлігійнаму саюзу Беларусі. У 2007 годзе беларускі ўрад запатрабаваў ад яўрэйскай суполкі 20 000 долараў на аднаўленне будынка, пагражаючы іначай сканфіскаваць яго[4]. Неабходныя сродкі на рэстаўрацыю будынка былі сабраны пры актыўным удзеле яўрэйскай суполкі Agudath Israel у ЗША.

У нумізматыцыПравіць

У мастацтвеПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць