Ілавайск
Ілава́йск[3] (укр.: Іловайськ) — горад у Данецкай вобласці Украіны, падпарадкаваны Харцызскаму гарадскому савету. Чыгуначная станцыя Ілавайск, на якой знаходзяцца два пункты мытнага афармлення для тавараў з Расіі: Ілавайск-народны парк, Ілавайск-паўднёвы парк. Ілавайск уваходзіць у г. зв. «Вялікі Данецк».
| ||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьЗаснаваны ў 1860-х гадах як чыгуначны раз’езд-прыпынак на чыгугачнай лініі Харкаў—Таганрог. Назва паходзіць ад Ілавайскіх, прозвішча ўласнікаў зямлі, па якой правялі чыгунку. Горад пачаў хутка развівацца, калі была пабудавана ў канцы 1880-х гадоў (XIX стагоддзе) чыгунка Курск—Харкаў—Поўдзень Расіі. Пасля пабудовы чыгункі Далгінцава—Валнаваха—Ілавайск—Дэбальцэвэ ў 1902—1904 гадах Ілавайск стаў важным чыгуначным вузлом. У 1938 годзе Ілавайск стаў горадам.
Гл. таксама Баі за Ілавайск.
Насельніцтва
правіцьгод | насельніцтва |
---|---|
1923 | 3 065 |
1926 | 6 145 |
1939 | 15 222 |
1959 | 21 947 |
1970 | 19 676 |
1979 | 20 435 |
1989 | 21 076 |
1992 | 21 000 |
1998 | 20 500 |
2001 | 17 620 |
2005 | 16 915 |
2010 | 16 255 |
2014 | 15 808 |