Ільдэфонс Мілевіч

Ільдэфо́нс Міле́віч (каля 1835, Віленскі павет, Віленская губерня — ?) — адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гадоў у Польшчы, на Беларусі і Літве.

Ільдэфонс Мілевіч
Ільдэфонс Мілевіч.jpg
Нараджэнне каля 1835
Смерць не раней за 1864
Бітвы

БіяграфіяПравіць

З дваран Віленскага павета, сын Ежы[1]. З 1860 працуе каморнікам у Гродзенскай губерні. З 1861 член Гародзенскай рэвалюцыйна-дэмакратычнай арганізацыі, адзін з яе кіраўнікоў. У 1863 сакратар паўстанцкага цывільнага начальніка Гродзенскай губерні. З лета 1863 у Вільні, адзін з памагатых Кастуся Каліноўскага па кіраванні паўстаннем. Член Выканаўчага аддзела Літвы. У студзені 1864 арыштаваны. Асуджаны на 6 год катаргі[2], пазбаўлены дваранства, маёмасць канфіскаваная[3]. Далейшы лёс невядомы.

Зноскі

  1. Горад Святога Губерта: альманах лакальнай гісторыі. Выпуск 8 (2014) / рэдкал. І.Соркіна [і інш.. — Гродна, 2014. — 27 іл. — 176 с. — (Гарадзенская бібліятэка).]
  2. Кісялёў Г. В. Мілевіч Ільдефонс Юр’евіч. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9. — с.143
  3. Милевич Ильдефонс. Центр генеалогических исследований.(недаступная спасылка) (руск.) 

СпасылкіПравіць