Ілья Сяргеевіч Дубінец
Ілья Дубінец (нар. 22 чэрвеня 2004, Чашнікі, Віцебская вобласць, Беларусь) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Слуцк» (у арэндзе з мінскага «Дынама»).
Поўнае імя | Ілья Сяргеевіч Дубінец | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
22 чэрвеня 2004[1] (20 гадоў) |
||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||
Рост | 183 см[3] | ||||||
Вага | 73 кг[3] | ||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||
Клуб | Слуцк | ||||||
Нумар | 29 | ||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||
|
|||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||
|
|||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||
|
|||||||
Клубная кар’ера
правіцьВыхаванец футбольнай акадэміі мінскага «Дынама». У сезоне 2022 года футбаліст пачаў выступаць за дубль клуба. У пачатку 2023 года футбаліст пачаў трэніравацца з асноўнай камандай[4]. Дэбютаваў за клуб 18 сакавіка 2023 года ў матчы 1-га тура чэмпіянату Беларусі супраць «Іслачы», замяніўшы на 89-й хвіліне Андрэя Рылача[5]. У ліпені 2023 года на правах арэнды далучыўся да «Слуцка»[6], які пакінуў па сканчэнні тэрміну арэнды ў студзені 2024 года[7].
У сакавіку 2024 года зноў быў арандаваны «Слуцкам»[8].
Міжнародная кар’ера
правіцьУ маі 2022 года атрымаў выклік у зборную Беларусі U-19. Дэбютаваў за зборную 14 чэрвеня 2022 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Узбекістана U-19, вызначыўшыся галявой перадачай.
У сакавіку 2023 года атрымаў выклік у зборную Беларусі U-20.
Статыстыка выступленняў
правіцьСезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2023 (1) | Д1 | Дынама | 2 | 0 | |
2023 (2) | Д1 | Слуцк | 13 | 4 |
Крыніцы
правіць- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/ilya_dubinets/
- ↑ https://dinamo-minsk.by/blr/asnouny-sklad/2023/dubinec-illya
- ↑ а б https://www.teams.by/-/player-247592/
- ↑ ПРИСТУПИЛИ К ДВУХРАЗОВЫМ ТРЕНИРОВКАМ (руск.). Афіцыйны сайт мінскага «Дынама» (9 студзеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 9 студзеня 2024.
- ↑ Dinamo Minsk vs. Isloch (ісп.). soccerway.com (18 сакавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 19 сакавіка 2023. Праверана 9 студзеня 2024.
- ↑ ИЛЬЯ ДУБИНЕЦ — В "СЛУЦКЕ" (руск.). Афіцыйны сайт мінскага «Дынама» (13 ліпеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 15 ліпеня 2023. Праверана 9 студзеня 2024.
- ↑ Артур Малиевский и Илья Дубинец покинули «Слуцк» (руск.)(недаступная спасылка). bel.football (3 студзеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 9 студзеня 2024. Праверана 9 студзеня 2024.
- ↑ Дубинец снова отправился в аренду в "Слуцк" (руск.). football.by (28 сакавіка 2024). Праверана 29 сакавіка 2024.