Іна Юр’еўна Крачак

беларускі палітык

Іна Юр’еўна Крачак (18 ліпеня 1964, Орша, Віцебская вобласць) — беларускі ўрач, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання[1].

Іна Юр’еўна Крачак
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VII склікання
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Нараджэнне 18 ліпеня 1964(1964-07-18) (59 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Вядомы як ===

Біяграфія правіць

Нарадзілася 18 ліпеня 1964 года ў г. Оршы Віцебскай вобласці.

Скончыла Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, урач-акушэр-гінеколаг.

Працавала ўрачом-акушэрам-гінеколагам, загадчыкам аддзялення паталогіі цяжарнасці, урачом-акушэрам-гінеколагам 1-га радзільнага аддзялення, галоўным урачом, загадчыкам гарадскога радзільнага дома Аршанскага гарадскога радзільнага дома.

Выбіралася дэпутатам Аршанскага раённага Савета дэпутатаў 27-га і 28-га скліканняў.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання, член Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях[2].

Сям’я правіць

Замужам, мае дачку.

Зноскі